Вы тут

Чэмпіянат чакаюць гледачы


Напярэдадні старту першынства свету па футзале, які пройдзе ў Беларусі з 17 па 25 красавіка, у сталічнай ратушы прадстаўлялі зборную Беларусі.

Гэтыя спаборніцтвы ўжо паспелі назваць спартыўнай падзеяй года. З падобнай думкай пагодзяцца не ўсе, але нешта ў ёй сапраўды ёсць. Тым больш, калі разумееш, што за межамі Лацінскай Амерыкі чэмпіянат можна праводзіць толькі раз у 9 год. І заваяваць права прымаць падобныя спаборніцтвы, насам-рэч, не так проста. Апошні раз сусветны чэмпіянат па футзале праходзіў у Еўропе ажно ў далёкім 1991 годзе.

11-5

— Мы ўсе спадзяёмся, што чэмпіянат атрымаецца добрым, — прызнаўся Максім РЫЖАНКОЎ, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, старшыня аргкамітэта чэмпіянату свету па футзале. — Усё ж такі футзал — даволі цікавы, дынамічны, кантактны для балельшчыкаў від спорту. Заваяваць права прымаць чэмпіянат каштавала нашай краіне пэўных высілкаў. На рашэнне Міжнароднай федэрацыі футзала з аднаго боку паўплывалі поспехі нашай зборнай, якая стала чэмпіёнам Еўропы, а з другога — узровень спартыўнай і гасцінічнай інфраструктуры Беларусі. Кіраўніцтва федэрацыі прыязджала да нас і было ўражана тым, якія мы маем умовы для правядзення падобнага турніру. Каб прадставіць гасцям і ўдзельнікам нашу краіну ва ўсёй прыгажосці, для папулярызацыі, прынялі рашэнне правесці шэраг матчаў, акрамя сталіцы, у іншых гарадах: у Брэсце, Пінску, Барысаве і Маладзечне. Падрыхтоўка да чэмпіянату ідзе поўным ходам. І наша задача — годна падрыхтаваць і адтрэніраваць нашу каманду.

Білетная праграма спаборніцтваў ужо запушчана. Як сказаў Аляксандр Гагіеў, першы намеснік міністра спорту і турызму, у рэгіёнах білеты на матчы актыўна разбіраюць. І далёка не ўсе ахвотныя здолеюць трапіць на трыбуны. «Мы не чакалі падобнай рэалізацыі квіткоў. І мяркуем, што інтарэс яшчэ больш будзе ўзрастаць напрацягу чэмпіянату».

Дарэчы, у сталіцы ў месцах правядзення спаборніцтваў будуць арганізаваны зоны гасціннасці, каб балельшчыкі і ўдзельнікі маглі камфортна правесці свой вольны час.

Нашу зборную многія загадзя называюць адным з фаварытаў турніру. Аднак заваяваць узнагароды будзе вельмі складана. Усё ж такі футзал традыцыйна вельмі папулярны ў Паўднёвай Амерыцы і сусветнымі лідарамі з'яўляюцца Аргенціна, Калумбія і Парагвай. А з уругвайцамі і бразільцамі, двухразовымі пераможцамі першынства планеты, нам прыйдзецца сустракацца ўжо на групавым этапе.

Капітанам беларускай зборнай з'яўляецца варатар Дзмітрый Кудзі, сапраўдны ветэран каманды, які на працягу васьмі гадоў абараняе яе вароты.

— Наша кіраўніцтва паставіла перад намі мэту заваяваць медалі, — кажа Дзмітрый. — Але першая задача — выйсці з групы.

Тарас ШЧЫРЫ.

Папярэдні склад зборнай Беларусі па футзале:

галкіперы: Дзмітрый Кудзі (1985, ВРЗ (Гомель), Раман Валасюк (1988, «Брэстдругчармет»), Дзяніс Карбановіч (1989, «Будаўнік» (Чэрвень),

абаронцы: Канстанцін Цюрын (1984, «Брэстдругчармет»), Кірыл Кудзей (1989, «Бусел» (Пінск), Аляксандр Коваль (1987, ВРЗ), Ігар Шчэрбіч (1992, «Дынама»-БНТУ (Мінск),

нападаючыя: Аляксей Налівайка (1983), Дзмітрый Барысюк (1988), Аляксандр Галавач (1985, усе — «Брэстдругчармет»), Васіль Жарыкаў (1987), Уладзіслаў Сялюк (1993), Дзмітрый Цяслюк (1987, усе — ВРЗ), Леанід Лаўранчук (1985, «М-Сіці» (Мазыр), Арцём Якубаў (1993, «Дынама»-БНТУ).

Трансляцыі ўсіх матчаў чэмпіянату правядуць тэлеканалы «Беларусь 2» і «Беларусь 5». Матч адкрыцця спаборніцтваў Беларусь — Бразілія пакажа «Беларусь 2». Трансляцыя пачнецца 17 красавіка ў 18:55. Паўфіналы, матч за «бронзу» і фінал можна будзе ўбачыць таксама ў эфіры гэтага тэлеканала.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.