Вы тут

Мяняю старое на новае


Цяпер падобную ракіроўку ўзаконілі дакументальна

Спецыялісты Мінбудархітэктуры Беларусі распрацавалі метадычныя рэкамендацыі аб парадку перадачы жылога памяшкання, якое знаходзіцца ў прыватнай уласнасці кліента, у якасці ўзносу ў залік кошту новага жылля. Пра гэта гаворыцца ў пастанове міністэрства № 9 ад 30 сакавіка 2015 года.

Гэтым дакументам вызначана, што ўласнік, які жадае перадаць жылое памяшканне ў залік кошту новага, звяртаецца да забудоўшчыка з адпаведнай заявай. Пасля чаго забудоўшчык мае права агледзець гэтае памяшканне і праверыць тэхнічны стан абсталявання і камунікацый, але не абавязаны матываваць вынясенне адмоўнага рашэння. Перадача ў залік жылога памяшкання ажыццяўляецца на падставе заключанага паміж забудоўшчыкам і ўласнікам заліковага жылля дагавора, істотнымі ўмовамі якога з'яўляюцца прадмет дагавора, тэрміны і ўмовы перадачы заліковага жылога памяшкання, цана памяшкання, правы і абавязкі бакоў, парадак змянення, дапаўнення і скасавання дагавора, а таксама адказнасць бакоў.

У пастанове прапісана, што тэрміны перадачы заліковага жылога памяшкання могуць вызначацца альбо на канкрэтную дату, незалежна ад тэрмінаў перадачы новага жылля, альбо на пэўны перыяд пасля перадачы ўласніку новага жылога памяшкання. Перадача заліковага жылога памяшкання ўласнікам і прыняцце яго забудоўшчыкам ажыццяўляецца згодна з падпісаным бакамі актам прыёмкі-перадачы.

Кошт старога памяшкання залічваецца ў якасці першапачатковага і (або) наступных узносаў па дагаворы будаўніцтва і вызначаецца па ўзгадненні бакоў. Пры гэтым бакі могуць вызначаць кошт, які адрозніваецца ад рыначнага, у выпадках, калі па ўмовах дагавора прадугледжваецца, што за ўласнікам пасля заключэння дагавора будзе захавана права ўласнасці заліковым жылым памяшканнем да перадачы яму новага жылога памяшкання. У гэтым выпадку акт прыёмкі-перадачы падпісваецца бакамі ў вызначаны дагаворам перыяд пасля перадачы ўласніку новага жылля.

Эксперты рынку жыллёвай нерухомасці ўпэўнены, што выкарыстанне гэтага дакумента актывізуе развіццё сучасных метадаў фінансавання жыллёвага будаўніцтва і паспрыяе ўкараненню новых метадаў ускоснай іпатэкі ў нашай краіне.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.