Вы тут

Холадна, ветрана і дажджліва


А ўначы на сераду прагназуецца і мокры снег

На тэрыторыю нашай краіны на працягу ўсяго тыдня будзе паступаць выключна халодная паветраная маса з боку Паўночнай Атлантыкі, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ў аўторак ападкі (пераважна ў выглядзе дажджу) чакаюцца ў большасці раёнах краіны. Усталюецца моцны паўночна-заходні вецер з парывамі да 15-20 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 5-11 цяпла. У сераду сур'ёзныя дажджы будуць ужо на ўсёй тэрыторыі краіны, а ўначы на сераду — месцамі дождж з мокрым снегам. Раніцай і ўдзень у паўднёва-заходніх рэгіёнах Беларусі захаваецца моцны вецер (да 15-20 м/с). Стане яшчэ халадней. Тэмпература паветра ўначы на сераду складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, а ўдзень — плюс 5-10 градусаў, па паўднёвым захадзе да 13 цяпла.

Даволі складаныя ўмовы надвор'я будуць і ў чацвер. Крыху пацяплее, але будзе некамфортна на фоне моцнага ветру і кароткачасовага дажджу. Дарэчы, у многіх раёнах хуткасць ветру будзе дасягаць 15-20 м/с,
а ўдзень па паўночным усходзе — парывамі да 23 м/с. Тэмпература паветра ўначы на чацвер складзе плюс 2-9 градусаў, удзень — 6-12 цяпла, на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — да плюс 16 градусаў. Аднак напрыканцы тыдня зноў будзе халаднавата.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу часам чакаюцца ападкі (пераважна дождж). Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 7 градусаў, удзень — 5-12 цяпла. На выхадныя стане яшчэ халадней. Часам будзе ісці дождж з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень у суботу і нядзелю — 4-10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.