Вы тут

Смяротна параніў дзяржінспектара...


У Талачынскім раёне падчас прыродаахоўнага рэйду загінуў дзяржінспектар.

Група Аршанскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету разам з егерамі Талачынскай раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў праводзіла палявое кантрольнае мерапрыемства. Ранкам паблізу вёскі Пятрошы адбывалася затрыманне ўзброенага браканьера. Старшы дзяржаўны інспектар, маючы добрую фізічную падрыхтоўку, атрыманую падчас службы ў арміі, а потым у органах унутраных спраў і аэраклубе, першым дагнаў парушальніка. Уцякаючы ад пераследу, браканьер смяротна параніў дзяржінспектара, які ад атрыманых ран памёр на месцы. Мужчына быў 1970 года нараджэння... З месца здарэння страляўшы збег. Напарнік загінулага паведаміў у праваахоўныя органы прыкметы злачынцы, які быў аператыўна затрыманы праваахоўнікамі. Ім аказаўся жыхар Талачына 1960 года нараджэння.

Заведзена крымінальная справа за забойства службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў. Як удакладнілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у загінулага калегі засталіся маці, жонка і дзве дачкі 1993 і 2008 гадоў нараджэння.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.