Вы тут

Закальнецкі Жачык


Хрыстос Уваскрос!

Валачобныя людзі добрыя,

Валачыліся, прамачыліся,

Хрыстос Уваскрос!..

Так спяваюць валачобнікі, уваходзячы ў гаспадарскі двор. У вёсцы Закальное Любанскага раёна на Велікодныя святы сапраўды, як у ранейшыя часы, ходзяць валачобнікі. Гэтая традыцыя, закладзеная яшчэ продкамі закальненцаў, захавалася да нашых дзён. А называецца гэты абрад па-мясцоваму — «Жачык». Тут дарослыя валачобнікі водзяць з сабою маленькага хлопчыка, якога называюць жачыкам. За апошні час валачобны звычай памяняўся: разам з дарослымі ходзяць і дзеці, каб пераймаць традыцыю. Але абрад называецца па-ранейшаму, і словы ў ім захаваліся:

Я маленькі жачыку,

Паўзу, як рачыку,

Скачу, як жабка,

Дай яйка, бабка!

14-16 14-17 14-21 14-19 14-20

У сённяшніх закальнецкіх валачобнікаў галоўная мэта — павіншаваць вяскоўцаў з вялікім святам і нагадаць ім пра цудоўную старажытную традыцыю, каб не забываліся на яе, перадавалі сваім дзецям і ўнукам. У паселішчах непаўторныя мясцовыя традыцыі і абрады сышлі ў нябыт, а работнікі Дома культуры вёскі Закальное і дырэктар Надзея Мірэйчык падтрымліваюць свае адметныя звычаі на належным узроўні. Вяскоўцы чакаюць Жачыка, яны ведаюць, што вясёлы велікодны гурт абавязкова зойдзе ў кожны двор з добрымі словамі:

Дазвольце пажадаць вам

Долі, шчасця, здароўя,

Як у зялёнага дуба,

Каб заўсёды жылі вы люба!

Дай Божа, добрыя гаспадары,

Унукаў і ўнучак гадаваці,

Праўнукаў прыждаці і дамы будаваці...

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара.

Любанскі раён.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.