Вы тут

Яблыневы сад Перамогі


Зацвіце на востраве Пагранічны Брэсцкай крэпасці

Менавіта гэты востраў адчуў на сабе першы ўдар вайны. Сюды пасыпаліся бомбы і гарматныя снарады ў чатыры гадзіны раніцы 22 чэрвеня. Да нядаўняга часу востраў быў закрытай памежнай зонай. Таму можна сказаць, што на ім спыніўся час. Многія будынкі і іншыя аб'екты засталіся такімі, якімі яны выглядалі ў першыя дні вайны.

14-35

Але і на востраў прыйшло жыццё. Два гады таму Пагранічны быў адкрыты для наведвання турыстычных груп, якія водзяць сюды пасля праходжання памежных фармальнасцяў. А цяпер яшчэ турысты ўбачаць і сад з маладых яблынь. Яго вырашылі пасадзіць па ініцыятыве супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Да акцыі далучыліся брэсцкія памежнікі, моладзь, грамадскасць, кіраўніцтва горада, запрасілі ветэранаў.

І роўна за месяц да юбілею Перамогі пасадзілі 70 саджанцаў яблынь у гонар важнай даты. Новы сад вырашылі назваць Садам цішыні. Пазней тут паставяць лаўкі, каб кожны ахвотны мог пасядзець, пачаставацца яблыкам і падумаць пра тое, якой цаной здабытая Перамога.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.