Вы тут

Ветэраны, звяртайцеся!


З 15 красавіка па 15 мая ў Магілёўскай вобласці будзе працаваць прамая тэлефонная лінія для ветэранаў вайны і членаў іх сем'яў. Свае пытанні, заўвагі, скаргі можна будзе выказаць па тэлефонах Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама (8-0222) 27-35-58 і 32-68-23. Працаваць яна будзе ў будныя дні з 8 да 17 гадзін з перапынкам з 13 да 14 гадзін.

Паводле слоў старшыні камітэта Святланы Тарасенкі, жыхарам вобласці, якія пацярпелі ад вайны, сёння аказваецца рознабаковая дапамога. На медыцынскае абследаванне ветэранаў, рамонт печак, замену праводкі ў іх дамах і некаторыя іншыя паслугі ў абласным бюджэце запланавана больш 1,1 мільярда рублёў.

Матэрыяльную аднаразовую дапамогу ў памеры ад 3,5 да 8 мільёнаў рублёў да Дня Перамогі ў вобласці атрымаюць 5580 удзельнікаў вайны і пацярпелых ад яе. На гэтыя мэты прадугледжана каля 26 мільярдаў бюджэтных рублёў. Дарэчы, на 7 красавіка дапамога была выплачана ўжо больш як 97% ветэранаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.