Вы тут

Усё аб прыёмнай кампаніі — у тваім смартфоне


Спецыяльны сайт для абітурыентаў распрацаваны ў БДУ www.abіturіent.bsu.by. З яго дапамогай абітурыенты змогуць вызначыцца са спецыяльнасцю, сабраць неабходны для паступлення пакет дакументаў і атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія тычацца ўступнай кампаніі.

— Белдзяржуніверсітэт — буйны вучэбны і навукова-вытворчы комплекс. У інтэрнэце прадстаўлены фактычна кожны напрамак яго дзейнасці. Таму абітурыенту бывае складана зарыентавацца ў вялікім патоку звестак і знайсці тое, што цікавіць менавіта яго. Таму наспела патрэба стварыць асобны інфармацыйны сэрвіс для абітурыентаў, — пракаментаваў ідэю начальнік медыяцэнтра БДУ Павел СалаЎёў. — Быў створаны просты і прывабны інтэрфейс з карыснай інфармацыяй, прызначанай для тых, хто плануе паступаць у наш універсітэт. Немалаважна, што сайт адаптуецца і пад прагляд на планшэтах і смартфонах, паколькі за апошні год паток зваротаў да раздзела «Абітурыент» сайта БДУ з мабільных прылад вырас у 2 разы.

Адна з адметнасцяў сайта — сэрвіс «Выбар спецыяльнасці», які дазволіць старшакласнікам выбраць спецыяльнасць з улікам прадметаў цэнтралізаванага тэсціравання і зыходзячы з кваліфікацыі, што будзе прысвоена пасля заканчэння вучобы. Найменні кваліфікацый прыводзяцца згодна з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» .

Яшчэ адна перавага сэрвісу — каляндар абітурыента. Тут размешчана інфармацыя пра дні адчыненых дзвярэй, графікі правядзення рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага тэсціравання, факультэцкія падзеі і мерапрыемствы для тых, хто збіраецца паступаць.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».