Вы тут

Радары на... п'яных за рулём


Неўзабаве з'явяцца прылады, якія пры дапамозе фантастычных тэхналогій і лазерных прамянёў змогуць на адлегласці ўлоўліваць наяўнасць пэўных хімічных і біялагічных кампанентаў.

Зрэшты, першапачаткова гэтыя прылады меркавалася выкарыстоўваць для патрэб грамадзянскай прамысловасці і аховы навакольнага асяроддзя, але, на вялікі жаль кіроўцаў, цуда-радарамі адразу зацікавіліся і вартавыя парадку. Новыя дыстанцыйныя радары распрацаваны ў Інстытуце лазернай тэхнікі пры Ваенна-тэхнічным універсітэце ў Варшаве, а вынікі гэтай працы апублікаваныя ў навуковым часопісе Journal of Applіed Remote Sensіng.

«Прылада, усталяваная на ўзбочыне дарогі, будзе правяраць кожны аўтамабіль, які будзе праязджаць міма. Калі радар уловіць у якім-небудзь аўто алкагольныя выпарэнні, то паведамленне з фотаздымкам аўтамабіля, уключаючы яго нумар, паступіць паліцэйскаму, пост якога будзе размяшчацца далей. Паліцэйскаму застанецца толькі спыніць падазроную машыну і правесці дадатковую праверку».

Велізарная розніца складаецца ў тым, што радар будзе правяраць абсалютна ўсе машыны, што праязджаюць міма. Гэта значыць, што шанцы «праскочыць» роўныя нулю. Аднак ёсць тут адна праблема. Што, калі ў машыне знаходзіцца абсалютна цвярозы кіроўца і некалькі пасажыраў нападпітку? Колькі разоў давядзецца спыніцца кіроўцу-небараку, які нічога не парушыў, перш чым ён дабярэцца да пункта прызначэння? Тым не менш паліцыя не мае намеру адмаўляцца ад такой зручнай штукі. А вытворцы паціраюць рукі, прадчуваючы велізарны камерцыйны поспех.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.