Вы тут

Навукоўцы прадказваюць новы ледавіковы перыяд


Аб глабальным пахаладанні сведчыць рост ледавіка Маашэй.

Навукоўцы Алтайскага ўніверсітэта ўстанавілі, што ледавік Маашэй павялічыўся ў сваіх памерах. Назіранне за гэтым прыродным феноменам пачалося яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. Ледавікі лічацца аднымі з найбольш дакладных метэаралагічных індыкатараў: павелічэнне іх памераў сведчыць аб надыходзячым глабальным пахаладанні. І калі да 2014 года ледавік паступова змяншаўся (ды і па ўсёй планеце адбывалася актыўнае раставанне ледавікоў), то цяпер навукоўцы назіраюць зваротны працэс упершыню за шмат гадоў. Павелічэнне плошчы ледавіка можа сведчыць аб глабальным пахаладанні.

Змена яго памераў дае магчымасць праверыць на практыцы гіпотэзу аб цыклічнасці працэсаў глабальнага пацяплення і пахаладання.

Маашэй — ледавік на схіле аднайменнай гары ў Алтайскіх гарах. Ён размешчаны на паўночным баку масіва Біш-Іірду Паўночна-Чуйскага хрыбта. Працягласць ледавіка — каля 10 кіламетраў, плошча — 19,25 кв. кіламетраў. Магутнасць лёду дасягае 75 метраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».