Вы тут

Кітайцы ствараюць Т-1000


Кітайскія навукоўцы ўвасобілі ў жыццё страхі мільёнаў кінаманаў. Ім удалося стварыць прататып вадкага тэрмінатара, падобнага да таго, які быў паказаны ў другой частцы аднайменнага фільма з Арнольдам Шварцэнегерам.

Як піша часопіс New Scіentіst, прылада вельмі простая: гэта кропля сплаву металу галію, які становіцца вадкім пры тэмпературы вышэй за 30°С, кінутая ў раствор каўстычнай соды. Пры дабаўленні ў яго алюмініевай стружкі кропля пачынае рухацца, абцякаючы перашкоды. У нерухомым становішчы кропля ператвараецца ў помпу, якая прапускае прыкладна 50 мілілітраў вады за секунду.

Навукоўцы запэўніваюць, што гэтае злучэнне — свайго роду прататып матора Тэрмінатара T-1000, які змяняе форму. Яно можа перамяшчацца па прамой, кружыцца ўздоўж краёў алюмініевага кубка або працісквацца праз перашкоды. Гэтае адкрыццё можна выкарыстоўваць, напрыклад, у машынабудаванні. Машыны з вадкага металу здольныя дастаўляць груз па трубах, а лекі па крывяносных сасудах. «Гэтая вадкая машына нагадвае разумную істоту. Яна здольная дэфармавацца ў залежнасці ад умоў прасторы, дзе яна рухаецца. Зусім як тэрмінатар з вядомага фільма. Па сваіх паводзінах матор мала чым адрозніваецца ад жывых арганізмаў», — усміхаецца прафесар Цзін Лю з пекінскага Універсітэта Цінхуа.

Адзначым, што вынаходка кітайскай групы навукоўцаў — толькі адна ў шэрагу спроб стварыць разумных робатаў, гнуткіх і здольных мяняць форму па ходзе руху, як тэрмінатар T-1000. Раней амерыканскім навукоўцам удалося высветліць, што пры кантакце з электрычным токам сплаў галію прымае мудрагелістыя формы, а пры адключэнні электрычнасці вяртаецца ў зыходнае становішча

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.