Вы тут

Яны дзесьці побач...


Факты аб іншапланецянах

Адносна існавання пазазямнога жыцця чалавецтва падзяляецца на дзве паловы: адны свята вераць у іншапланецян, а другія кажуць, што гэта ўсё выдумкі хворага розуму і пісьменнікаў-фантастаў. Прадстаўнікоў апошніх становіцца ўсё менш і менш, бо першыя наступаюць і прыводзяць у якасці доказаў сваёй праваты шматлікія факты. Многія нават клянуцца, што менавіта яны з прышэльцамі і сустракаліся! Кагосьці выкрадалі, да кагосьці прыляталі, даруйце, у госці і гэтак далей. Але ёсць тое, што мы ведаем напэўна: людзі ніколі не перастануць верыць і шукаць доказы таго, што яны не адны ў Сусвеце. Наступныя факты служаць прыкладам таго, што чалавецтва актыўна рыхтуецца да глабальнай сустрэчы з іншапланецянамі, адначасова вельмі жадаючы і вельмі баючыся гэтай падзеі.

Каля 20 тысяч чалавек застрахавалі сябе ад выкрадання іншапланецянамі. Існуе страхавая кампанія, якая гатова плаціць па адным долары ў год на працягу наступнага мільёна гадоў таму, каго выкрадуць з Зямлі без яго на тое згоды. Пры жаданні можна атрымаць страхоўку не толькі ў выпадку выкрадання, але і ў выпадку непажаданай цяжарнасці ад прышэльца, згвалтавання або смерці.

Некаторых амерыканскіх пажарных нават вучаць таму, як аказаць першую дапамогу прышэльцам у выпадку крушэння НЛА ці іншапланетнага ўварвання.

Калі іншапланецяне паглядзяць праз тэлескоп на нашу планету з адлегласці 65 мільёнаў светлавых гадоў цяпер, то яны ўбачаць дыназаўраў. Аднак для таго, каб разглядзець дыназаўраў, ім спатрэбіцца гіганцкі тэлескоп.

Эдгар Мітчэл, шосты чалавек, які ступіў на Месяц, заявіў, што «іншапланецяне некалькі разоў уваходзілі ў кантакт з людзьмі». Пілот месяцовага модуля сцвярджае, што амерыканскі ўрад па-ранейшаму хавае праўду ад людзей.

Прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі верыць, што шахматы вынайшлі прышэльцы. Кірсан Ілюмжынаў з Калмыкіі сцвярджаў, што ў ноч на 17 верасня 1997 года ён быў выкрадзены іншапланецянамі, апранутымі ў жоўтыя скафандры.

У імкненні прыцягнуць як мага больш турыстаў, а таксама пазаземных істот, у горадзе Сент-Пол, у правінцыі Альберта, была пабудавана першая ў свеце пасадачная пляцоўка для НЛА. Яна ўяўляе з сябе платформу, якая стаіць на ўзвышшы, з картай Канады, нанесенай на сцяну. Пад платформай ляжаць камяні — кожны з іх быў прывезены з канкрэтнай канадскай правінцыі.

Падчас місіі на Месяц экіпаж карабля «Апалон-11» паведаміў пра дзіўны лятаючы аб'ект, які быў заўважаны недалёка ад іх месца знаходжання. Касманаўты выказалі здагадку, што гэта аддзялілася ступень ракеты SІV-B. Аднак пазней яны атрымалі паведамленне, што SІV-B знаходзілася за 6000 міль ад касмічнага карабля «Апалон». Каманда НАСА па-ранейшаму не можа растлумачыць, што гэта быў за аб'ект.

Астраномы Маргарэт Тэрнбул і Джыл Тартэр з Інстытута Карнегі ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, склалі спіс, у які ўвайшлі 17 129 найбліжэйшых да нас зорак, дзе з вялікай доляй верагоднасці ёсць планеты, прыдатныя для жыцця. Маргарэт кажа, што для таго, каб на такой планеце магло развівацца разумнае жыццё, ёй павінна быць, як мінімум, тры мільярды гадоў.

Некаторыя даследчыкі згаджаюцца з гіпотэзай, згодна з якой старажытных егіпцян наведвалі прышэльцы, каб распавесці ім пра будучых нашчадкаў і іх дасягненні. Тое, што можна бачыць на адным старажытным егіпецкім малюнку, ёсць не што іншае, як сапраўдныя егіпецкія іерогліфы, якія паказваюць верталёт, падводную лодку, катар і рэактыўны самалёт.

З 1995 года Інстытут SETІ ў Маўнцін-В'ю, штат Каліфорнія, працуе над праектам коштам $5 мільёнаў штогод, які фінансуецца з прыватных крыніц, у рамках якога было прасканіравана больш за тысячу зорак на прадмет іншапланетных радыёперамоў. Яны спадзяюцца, што антэнай Алена, што складаецца з 350 антэн, атрымаецца злавіць сігнал ад іншапланецян да 2025 года.

Самымі верагоднымі месцамі пражывання іншапланецян у Сонечнай сістэме лічацца падземныя тунэлі на Марсе, гарачыя кропкі на спадарожніку Сатурна Энцэлад (чый паўднёвы полюс усеяны гейзерамі), а таксама спадарожнікі Юпітэра Аўрора і Каліста (дзе пад ледзяной скарынкай могуць хавацца акіяны вады). Планетолаг Дэвід Грынспун з дэнверскага музея прыроды і навукі верыць, што прышэльцы могуць жыць нават на Венеры і пераносіць яе тэмпературны рэжым (каля 454 градусаў па Цэльсію).

У 1960 годзе астраном Фрэнк Дрэйк распачаў першую навуковую спробу ўстанавіць сувязь з іншапланетнымі істотамі. У сваім эксперыменце ён выкарыстаў 25-метровую радыёантэну, каб злавіць сігналы дзвюх найбліжэйшых зорак, якія нагадваюць Сонца.

Напалеон Банапарт быў яшчэ адным чалавекам, якія сцвярджаў, што яго выкралі іншапланецяне. У ліпені 1794 года ён сапраўды знік з-пад увагі сваіх прыбліжаных на некалькі дзён, а пазней распавёў, што яго арыштаваў незнаёмы яму чалавек. Хоць у гэта цяжка паверыць, але на рэштках шкілета Напалеона навукоўцы выявілі малюсенькі металічны прадмет і выказалі здагадку, што гэта мог быць мікрачып, які імплантавалі прадстаўнікі іншапланетных цывілізацый.

Магчыма, прышэльцы спалохаліся людзей. У 1972 годзе навукоўцы паспрабавалі прадставіць людзей іншапланецянам: Карл Саган і Фрэнк Дрэйк зрабілі таблічку, на якой былі намаляваны голыя мужчына і жанчына, і перадалі яе на борт касмічнага апарата «Піянер-10».

24 лютага 1942 года мясцовую авіябазу Лос-Анджэлеса запоўнілі сотні паведамленняў пра нібыта заўважаны ў небе НЛА. Па апараце неаднаразова адкрываўся агонь з зенітнай артылерыі, але ён заставаўся непашкоджаным.

Нядаўна даследчыкі выявілі ў Антарктыдзе марсіянскую пароду, у якой прысутнічалі сляды нанабактэрый. На падставе гэтага адкрыцця была зроблена здагадка, што на Марсе існавала калі не жыццё, дык яго прымітыўныя формы. Акрамя таго, на гэтай планеце была выяўлена вялікая колькасць метану, што таксама дзіўна: амаль увесь метан на нашай планеце выпрацоўваецца менавіта жывымі арганізмамі.

У 1957 годзе фермер з Бразіліі Антоніа Вілас Боас паведаміў, што яго выкралі прышэльцы, якія прамаўлялі гаўклівыя гукі. Яны аблілі яго нейкім гелем, а потым здзекаваліся з яго. Гэта было адно з першых паведамленняў ад ахвяр выкраданняў іншапланецянамі, што стала вядома шырокай грамадскасці. На момант выкрадання Антоніа было 23 гады.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.