Вы тут

Марыхуана з падвала


У Смалявічах затрыманы 43-гадовы жыхар Мінска, у якога пры асабістым вобыску міліцыя выявіла больш як 30 грамаў марыхуаны, паведаміла прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

Мужчына вырошчваў «зёлкі» ў падвале шматкватэрнага дома на вуліцы 40 гадоў Перамогі ў раённым цэнтры. Кватэра на першым паверсе ў гэтым будынку належыць яго жонцы.

Грамадзянін абсталяваў ізаляванае памяшканне ў падвале з замаскіраваным выхадам з кватэры. Пры вобыску ў дзялка выяўлены і адабраныя спецыяльныя прыстасаванні для абагрэву, вентыляцыі і паліву раслін, электрадатчыкі цяпла, электратаймеры, гігрометр, лямпы асвятлення, шэсць — кадушак з кустамі канопляў і дзве каробкі з высушанай марыхуанай. Заведзена крымінальная справа, зламыснік змешчаны ў ізалятар.

Таццяна Лазоўская.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.