Вы тут

Да доктара — без чаргі


З красавіка ў філіяле № 2 Гомельскай гарадской цэнтральнай паліклінікі вядуцца анлайн-кансультацыі. Загадчыкі аддзяленняў медыцынскай установы з 13 да 14 гадзін у любы дзень, акрамя серады і выхадных, прымаюць пацыентаў па Skype. Для гэтага абсталявалі асобны кабінет.

Кіраўнік установы Наталля Дзмітрыева пераканана, што ўкараненне гэтай бясплатнай паслугі вырашае адразу некалькі задач:

— У пацыента з'явілася магчымасць на адлегласці атрымаць кваліфікаваную параду ў выпадках удакладнення ці пацвярджэнні дыягназу, расшыфраваць вынікі даследаванняў і аналізаў. Таксама чалавек можа пракансультавацца ў спецыялістаў вузкага профілю: гінеколага, рэабілітолага і іншых.

На прыём да доктара з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій неабходна запісвацца загадзя, звязаўшыся з каардынатарам. Пасля патэлефанаваць па Skype ў абедзенны перапынак. Медыкі спадзяюцца, што новая паслуга дазволіць «прасунутым» пацыентам значна эканоміць час, які яны б маглі правесці ў чарзе да доктара.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.