Вы тут

«Прывітанне, дрэва!»


Конкурс пад такой назвай, прымеркаваны да Міжнароднага дня Зямлі 22 красавіка, праводзіць для чытачоў Зялёны партал.

Для ўдзелу ў ім трэба да вышэйназванай даты адшукаць у сваёй мясцовасці дрэва, якое адыграла важную ролю ў вашым жыцці (пад ім вы першы раз пацалаваліся; тут у вас з'явілася нейкая цудоўная ідэя або адбылася сустрэча з цікавым чалавекам; магчыма, гэтае дрэва пасадзіў ваш бацька і тым яно вам асабіста дарагое). Або гэта дрэва, якое адыграла важную ролю ў гісторыі вашай мясцовасці: яго пасадзіў знакаміты зямляк ці, можа быць, пад ім адпачываў Напалеон. Магчыма, у яго цені вядомы паэт напісаў свае найлепшыя радкі. А можа, дрэва незвычайнае, бо самае высокае ці яму вельмі шмат гадоў. Ці яно самае прыгожае. У ім нехта жыве ці ёсць іншая цікавая гісторыя.

Дрэва трэба сфатаграфаваць і да 22 красавіка ўключна адправіць фатаграфію на пошту greenbelarus.edіtor@gmaіl.com з апісаннем таго, чаму вы выбралі менавіта яго. Таксама трэба ўказаць, дзе расце тое дрэва. Усе гісторыі і здымкі будуць апублікаваны на Зялёным партале, а найлепшыя — адзначаны прызамі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.