Вы тут

Людзі працягваюць здаваць валюту


У сакавіку нашы грамадзяне, згодна са статыстычнымі звесткамі Нацыянальнага банка, прадалі валюты на 255,29 млн долараў больш, чым купілі. Такая ж сітуацыя назіралася і ў лютым.

Фізічныя асобы за сакавік прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 745,92 млн долараў (за 3 месяцы — 1 млрд 624,69 млн) у эквіваленце, купілі 490,63 млн (1 млрд 343,94). Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты за сакавік склаў 255,29 млн. У лютым чысты продаж склаў 55,62.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі за сакавік прадалі замежнай валюты на 1 млрд 641,03 млн долараў (за 3 месяцы 4 млрд 501,61 млн) у эквіваленце, набылі — 1 млрд 581,8 млн (4 млрд 500,52 млн). Чысты продаж склаў 59,23 млн. У лютым чысты продаж склаў 8,73 млн.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.