Вы тут

Арудаваў падпальшчык аўто


За адну ноч у Першамайскім раёне сталіцы згарэлі тры аўтамабілі. Абставіны здарэння і характар пажараў дазваляюць меркаваць, што гэта былі падпалы. Вінаватага ўжо шукаюць следчыя органы.

14-34

Напачатку відавочцы паведамілі, што гарыць аўтамабіль на вуліцы Уручскай. Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, легкавік «Дэу» быў ужо цалкам ахоплены полымем. Выратавальнікі за лічаныя хвіліны ўтаймавалі агонь, але вярнуцца ў падраздзяленне не паспелі. На нумар «101» зноў паступіў званок пра пажар аўто непадалёку. На гэты раз на вуліцы Астрашыцкай гарэў «Форд Сіера». Як толькі быў лакалізаваны і другі пажар, давялося на гэтай жа вуліцы тушыць ужо «Рэно 19».

На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС усе тры аўтамабілі былі цалкам ахоплены агнём, таму, нягледзячы на хуткасць, з якой выратавальнікі аказваліся на месцы здарэнняў, транспартныя сродкі былі пашкоджаны цалкам. Пацярпелых, на шчасце, не было.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота onliner.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.