Вы тут

АДКБ не павінна ператварыцца ў чарговы фантом


На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Мікалая Бардзюжу выкласці бачанне сітуацыі, якая складваецца на постсавецкай прасторы і, у прыватнасці, у АДКБ. «На што, з вашага пункту гледжання, нам трэба было б больш істотна рэагаваць, якія пытанні не вырашаюцца?» — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць і шэраг іншых пытанняў, якія ўплываюць на сутнасць спраў арганізацыі, «каб яна не ператварылася ў чарговы фантом».

Мікалай Бардзюжа далажыў аб бягучай дзейнасці АДКБ, планах, якія адпрацаваны і рэалізуюцца. На сустрэчы падрабязна была разгледжана сітуацыя, якая сёння ў цэлым складваецца на прасторы дзеяння Дагавора аб калектыўнай бяспецы, аб няпростым становішчы ва Усходне-Еўрапейскім, Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнах, а таксама аб замарожаных канфліктах.

«Праблем даволі шмат. Яны павінны ўлічвацца і адсочвацца, што мы і робім. І мы павінны рабіць прэвентыўныя крокі, якія забяспечылі б магчымасць нейтралізацыі тых ці іншых пагроз, з якімі могуць сутыкнуцца нашы краіны», — адзначыў Мікалай Бардзюжа.

Прэзідэнту таксама далажылі некаторыя прапановы наконт ваеннага супрацоўніцтва, шэраг з якіх Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.