Вы тут

Што пасееш, тое і... надоіш


Аптымальныя тэрміны

Аграрыі пяці абласцей Беларусі (акрамя Віцебскай) завершаць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых на працягу 2-3 дзён, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

14-42

Аптымальныя тэрміны

Намеснік міністра адзначыў, што ў краіне актыўна ідзе сяўба яравых культур. Плошча яравой сяўбы сёлета складае 2 млн 420 тыс. га, з якіх 1 млн 200 тыс. га запланавана пад збожжавыя культуры, 959 тыс. га — пад раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя. Па звестках на 13 красавіка, яны пасеяны на 749 тыс. га. «Такім чынам, 5 рэгіёнаў завершаць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых на працягу 2-3 дзён. Застаецца адна вобласць — Віцебская, якой спатрэбіцца яшчэ тыдзень», — адзначыў Уладзімір Гракун. Гэта аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

«Пасля завяршэння сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур аграрыі пачнуць сеяць цукровыя буракі, лён, бульбу, — працягнуў намеснік міністра. — За выключэннем кукурузы сяўба тэхнічных культур павінна быць завершана да 1 мая. Кукурузу ж трэба пасеяць да 15 мая».

Для малака патрэбна сена

Плошча пасеву шматгадовых траў будзе павялічана больш чым на 60%. «Гэта зробяць за кошт скарачэння пасеваў кукурузы, якімі мы ў апошні час зашмат займаліся, — сказаў Уладзімір Гракун. — Гэта не значыць, што мы зусім скароцім кукурузу. Яна патрэбна для атрымання корму — кукурузнага сіласу. Аднак і сянаж патрэбен, каб павялічваліся надоі. Тым больш што кукуруза, калі яе садзяць з года ў год, можа быць пашкоджана кукурузным матыльком, які трапіў да нас з Сербіі. Такое было ўжо летась. Сербы змагаюцца з гэтай праблемай праз севазварот — чаргаванне культур».

Запланавана давесці сяўбу шматгадовых траў да 1 млн 34 тыс. га. Сёння ў нас ёсць каля 800 тыс. га, гэта значыць, сёлета мы павінны пасеяць 540 тыс. га траў на раллі. «Асноўным павінен быць бабова-злакавы кампанент (каля 90%), і ў бабовых мы хацелі б мець 280 тыс. гектараў люцэрны», — сказаў намеснік міністра.

У цэлым, паводле звестак Мінсельгасхарча, на 13 красавіка шматгадовыя травы пасеяны на 208 тыс. га, у тым ліку бабовыя і бабова-злакавыя сумесі — на 173 тыс. га.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ,
фота аўтара

Дарэчы

У Беларусі вызначаны гранічныя максімальныя цэны на прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2015 года, што закупляецца для дзяржаўных патрэб.

Цэны на асобныя віды сельгаспрадукцыі засталіся на ўзроўні мінулага года. Гаворка ідзе пра кошты на ячмень (у тым ліку піваварны), пшаніцу, грэчку, а таксама зерне кукурузы для вытворчасці крухмалу і крухмалапрадуктаў. Разам з тым цэны на фуражнае жыта, авёс, проса, насенне рапсу і цукровыя буракі выраслі ў параўнанні з мінулым годам. У прыватнасці, кошт 1 т жыта фуражнага вызначаны на ўзроўні 1 млн 43 тыс. рублёў (у 2014 — 931 тыс.), аўса (у залежнасці ад класа) — ад 1 млн 14 тыс. да 1 млн 344 тыс. (было ад 905 да 1 млн 200 тыс.). Кошт фуражнага аўса павялічваецца з 725 тыс. за 1 т да 812 тыс. Аграрыі пяці абласцей Беларусі (акрамя Віцебскай) завершаць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых на працягу 2-3 дзён, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.