Вы тут

Дашкольныя ўстановы Мінска загружаны на 122%


А цягам двух гадоў у сталіцы плануюць пабудаваць 4 дзіцячыя садкі

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар КАРПЕНКА падчас прамой тэлефоннай лініі. Пры гэтым ён адзначыў, што гарадскія ўлады гатовы разгледзець любыя прапановы па стварэнні прыватных дашкольных устаноў, у тым ліку і сямейных дзіцячых садкоў.

14-37

Праўда, па словах Ігара Карпенкі, вялікай колькасці падобных прапаноў пакуль не паступае — цяпер распрацоўваюцца толькі два такія звароты.

Між тым, гаворачы пра сямейныя дзіцячыя садкі, намеснік старшыні Мінгарвыканкама адзначыў, што яны не вырашаюць праблему забяспечанасці дзяцей дашкольнай адукацыяй. «Так, там можна пакінуць дзіця, але для яго навучання неабходны спецыялісты», — канстатаваў Ігар Карпенка.

Выхад з сітуацыі, на думку намесніка старшыні Мінгарвыканкама, бачыцца толькі ў будаўніцтве новых дашкольных устаноў.

«Летась адкрылі дзіцячы садок у мікрараёне Усход, на пачатку гэтага года — комплекс «дзіцячы сад — сярэдняя школа» ў Парку высокіх тэхналогій. У маі — чэрвені яшчэ адзін садок прыме малых у Каменнай Горцы», — распавёў спецыяліст.

Апроч дзіцячых садкоў, людзей хвалявалі пытанні аховы здароўя, выплаты заробкаў, пенсійных дапамог і адраснай матэрыяльнай дапамогі. А вось званкоў па тэме будаўніцтва жылля і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў гэты раз паступіла няшмат. На частку зваротаў тлумачэнні былі дадзены адразу ж па тэлефоне. Усяго падчас прамой лініі было прынята больш як 70 званкоў ад мінчан і жыхароў іншых рэгіёнаў Беларусі.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

 Фота БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.