Вы тут

Мір і спакой гарантаваныя


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў храм у гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Оршы. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на велікодным богаслужэнні, а потым паразмаўляў з прыхаджанамі, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт пажадаў прысутным здароўя і добрага настрою. «Калі ў вас будзе добры настрой — у нас усё атрымаецца», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь была і застаецца мірнай краінай. «Мы ваяваць не збіраемся. А калі некаму захочацца, мы годна яго сустрэнем. Але такіх ворагаў у нас пакуль няма, — падкрэсліў ён. — Таму жывіце спакойна. Усё ў нас наладзіцца».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па добрай традыцыі адзначае Вялікдзень у розных рэгіёнах Беларусі. Сёлета Прэзідэнт наведаў у светлыя велікодныя дні сваю малую радзіму.

Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар храму Нараджэння Прасвятой Багародзіцы абраз «Спас Уседзяржыцель» майстра Дзмітрыя Палуянава. На гэтай іконе Ісус Хрыстос у левай руцэ трымае Евангелле, правая прыўзнята ў блаславенні. Кіраўнік дзяржавы атрымаў у дар жыватворны абраз «Тайная вячэра», выраблены майстрамі Куцеінскага брацтва.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.