Вы тут

У сталіцы хутка пачнуць адключаць ацяпленне


З 18 красавіка сцены і батарэі кватэр мінчан пачнуць станавіцца халоднымі. Гэта рашэнне ўжо прынята і агучана Мінгарвыканкамам. З аўторка ацяпленне пачалі адключаць у адміністрацыйных будынках і на прамысловых прадпрыемствах, а з суботы гэта чакае жылыя дамы і гасцініцы. Кіраўнікі Мінска ўпэўнены, што ўжо з 23 красавіка ацяпленне трэба адключаць у дзіцячых садках, школах і іншых установах сацыяльнага забеспячэння.

На нейкі час дома можа стаць халаднавата, але гэтую непрыемнасць можна ліквідаваць цёплымі шкарпэткамі. Затое жыроўкі стануць «лягчэйшымі». А гэта ўжо істотная эканомія! Сваё рашэнне мінскія ўлады тлумачаць хуткім пацяпленнем і спасылаюцца на «спрыяльны прагноз надвор'я».

Нагадаю, што ацяпленне могуць адключыць, калі тэмпература паветра на дварэ будзе большая за плюс 8 градусаў на працягу трох дзён. Рашэнне на гэты конт прымаюць мясцовыя выканкамы.

Сяргей ПАЛІНІН.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.