Вы тут

Ваша ўсмешка падабаецца лесніку


У рагачоўскіх лясах пачалося ўсталяванне спецыяльнай апаратуры, якая дазволіць назіраць у «прамым эфіры» за жыццём звяроў і... парушальнікаў.

Намеснік дырэктара Рагачоўскага лясгаса Павел Беразінскі расказаў, што абсталяванне, якое працуе ў рэжымах і фота-, і відэафіксацыі, надзейна замаскіравана і знайсці яго выпадкова практычна немагчыма. Камера рэагуе на рух, і таму ў кадр трапяць усе, хто парушае спакой у лесе, напрыклад браканьеры ці іншыя парушальнікі прыродаахоўнага і ляснога заканадаўства. Фота- і відэаматэрыялы перадаюцца па каналах сотавай сувязі, што дапаможа аператыўна злавіць злачынцаў ці перадаць інфармацыю праваахоўнікам. Дарэчы, падобная апаратура нярэдка выкарыстоўваецца і з мірнымі мэтамі. Для таго, каб наглядаць за жыццём звяроў і падлічваць іх колькасць.

Фотапастка мае выдатныя характарыстыкі. Яна можа здымаць у любы час дня і ночы — дзякуючы наяўнасці рэжыму начных здымкаў, які дзейнічае на адлегласці да дваццаці метраў. Характарыстыкі камеры дазваляюць разгледзець твар парушальніка або аўтамабільныя нумары. Акрамя таго, фотакамеры прыстасаваны для работы ў неспрыяльных умовах надвор'я і могуць працаваць доўгі час у аўтаномным рэжыме.

Іх часцей за ўсё будуць усталёўваць ля аўтадарог, садоўніцкіх таварыстваў і ў месцах арганізацыі несанкцыянаваных звалак. Дарэчы, пры ўездзе ў лес вы ўбачыце спецыяльныя знакі, якія папярэдзяць пра тое, што ваша шчырая ўсмешка можа спадабацца лесніку. А тым, хто выкідвае смецце, варта задумацца: раптам у гэты момант вас бачыць відэавока, усталяванае лясгасам. Пасля чаго, як і ў выпадку фіксацыі аўтапарушэнняў, зладзеяў чакае «ліст шчасця», паводле якога давядзецца заплаціць штраф.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.