Вы тут

Як лечаць аблысенне?


«Паставілі дыягназ — ачаговая алапецыя. Падкажыце, у чым прычына захворвання, якія метады лячэння існуюць?

Іван Сцяпанавіч, Гродзенская вобласць».

15-20

Тлумачыць намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Мінскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Алена РАКОЎСКАЯ:

— Ачаговая алапецыя (аблысенне) бывае з запаленнем, у выніку чаго валасяныя фалікулы разбураюцца, а бывае без змен скуранога покрыву. Наогул раптоўнае выпадзенне валасоў без прыкмет запалення сустракаецца ў 0,2% насельніцтва любога ўзросту, а прыкладна ў 2% адзначаўся хаця б адзін такі эпізод на працягу жыцця.

Прычынай можа быць дэфіцыт цынку, парушэнне дзейнасці нервовай сістэмы, страўнікава-кішачнага тракту, звышадчувальнасць да бактэрыяльных агентаў, парушэнне кровазабеспячэння скуранога покрыву валасістай часткі галавы.

Звычайны тып алапецыі бывае ў 20-40-гадовых без папярэдніх прычын. Ёсць такая разнавіднасць, пры якой алапецыя ўзнікае ў маладых людзей, у якіх пазней развіваецца гіпертэнзія (часам бацькі такіх пацыентаў пакутуюць ад цяжкіх формаў ранняй гіпертаніі). Атапічны тып алапецыі спалучаецца з атапічным дэрматытам, бранхіяльнай астмай і іншымі атапічнымі захворваннямі (гэтая форма вельмі цяжка паддаецца лячэнню). Аўтаімунны тып спалучаецца з захворваннямі імуннымі. Падлеткавы тып праяўляецца ў падлеткаў, якія захапляюцца камп'ютарнымі гульнямі, тэлевізарам, не займаюцца спортам, маюць парушэнні сну, паводзін і пакутуюць ад неўралагічнай паталогіі.

Праяўляецца ачаговая алапецыя з аднаго або некалькіх «гнёздаў» дыяметрам 1-4 см. Пашкоджаная скура гладкая, белая, а валасы, што адрастаюць, — тонкія і светлыя.

Дыягназ ставіцца на падставе агляду, звестак мікрабіялагічнага і трыхалагічнага даследавання, улічваецца агульны стан здароўя (хранічныя інфекцыйныя захворванні, перанесеныя вірусныя і бактэрыяльныя інфекцыі, гарманальны статус арганізма).

Неабходна кансультацыя неўролага або псіхатэрапеўта, стабілізацыя нервова-эмацыянальнага стану, паколькі пацыенты з такой праблемай нярэдка знаходзяцца ў дэпрэсіі. Патрабуецца прызначэнне заспакаяльных і танізавальных сродкаў. Урач-дэрматолаг прызначае дыягнастычныя даследаванні, ставіць дыягназ і прызначае лячэнне.

Агульнае лячэнне — гэта сасудзістыя сродкі, якія паляпшаюць мікрацыркуляцыю скурных покрываў; заспакаяльныя, седатыўныя, танізавальныя сродкі; прэпараты цынку, медзі; вітаміны А, групы В. У цяжкіх выпадках — унутрымышачныя ін'екцыі глюкакортыкастэроідаў.

Мясцовае лячэнне — гарманальныя мазі, якія наносяцца з захопам здаровай скуры на 1 см. Прымяняюцца раздражняльныя сродкі (сок цыбулі, часнаку, лімона), 2-5% раствор мінаксідзілу.

Фізіятэрапія — токі Дарсанваля, святлолячэнне, электрафарэз, масаж, фотахіміятэрапія, крыямасаж ачагоў лёдам вуглекіслаты, гразевыя аплікацыі, бальнеатэрапія, іголкарэфлексатэрапія, аўрыкарэфлексатэрапія, суджок-тэрапія.

У прафілактыцы самае важнае — лячыць хранічныя інфекцыі, супрацьстаяць стрэсам, вытрымліваць рэжым працы і адпачынку, мінімізаваць электрамагнітнае ўздзеянне (асабліва ў дзіцячым і падлеткавым узросце), займацца фізкультурай і трымацца здаровага ладу жыцця

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».