Вы тут

Ураджай сёлета будзе не горшы


А перспектыўныя вёскі прапануецца забудоўваць даступным жыллём

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка здзейсніў рабочую паездку ў Мінскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна, паведамляе БЕЛТА.

15-52

Прэзідэнту было даложана аб ходзе веснавых палявых работ, якія масава вядуцца цяпер у сельскагаспадарчых арганізацыях. Пасеяна ўжо 82 працэнты ранніх яравых. У краіне пачалі сяўбу ўсіх культур — бульбы, ільну, цукровых буракоў, кукурузы. Паводле слоў намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага, азімыя збожжавыя культуры выйшлі з зімоўкі здавальняюча. Крыху цяжэйшая сітуацыя з азімым рапсам: з-за маласнежнай зімы значная частка пасеваў пашкоджана. У сувязі з гэтым неабходна да 25 красавіка пасеяць яравы рапс на плошчы 90 тыс. га. Увогуле чакаецца, што дзякуючы наяўнасці ўсіх рэсурсаў, выкананню тэхналогій Беларусь у гэтым годзе атрымае ўраджай не меншы, чым раней, як адзначыў Міхаіл Русы.

Падчас рабочай паездкі Прэзідэнт азнаёміўся з арганізацыяй пасадкі бульбы і сяўбы кармавых культур у арганізацыі «Азярыцкі-Агра», а таксама наведаў малочнатаварную ферму «Задомля» гэтай гаспадаркі. Кіраўніку дзяржавы было даложана пра будаўніцтва і тэхнічнае аснашчэнне МТФ. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці малака на ферме. Акрамя таго, Прэзідэнту былі прадстаўлены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны краіны, а таксама Мінскай вобласці і Смалявіцкага раёна. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выкананні яго даручэнняў па будаўніцтве сучасных жывёлагадоўчых комплексаў па вытворчасці малака. Так, па стане на 1 сакавіка ў краіне ўведзена ў эксплуатацыю 1029 малочнатаварных ферм.

Размова вялася таксама і пра перспектывы развіцця аграрнага сектара. Прэзідэнт лічыць, што, акрамя аграгарадкоў, трэба вызначыць у якасці перспектыўных 3-5 вёсак. Імі могуць быць былыя цэнтры аб'яднаных гаспадарак. Неабходная інфраструктура там ёсць. На незанятых участках можна будаваць жыллё. «Нам трэба для вяскоўцаў рабіць танныя дамы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Такім чынам мы можам такія вёсачкі нанава забудаваць і пасяліць туды людзей. Нам патрэбны перспектыўныя аграгарадкі плюс такія вёскі, куды людзі пойдуць жыць. Трэба ў кожным раёне мець такую карту». «Калі мы страцім вёску, то страцім краіну», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама азнаёміўся з інфраструктурай аздараўленчага цэнтра «Сасновая» і ўвогуле застаўся задаволены тым, як тут падышлі да арганізацыі адпачынку. Аздараўленчы цэнтр «Сасновая» прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» пабудаваны за кошт сродкаў Белаграпрамбанка, які падтрымлівае развіццё аграэкатурызму. Як далажыў Прэзідэнту старшыня праўлення Белаграпрамбанка Анатоль Лысюк, у іх установе прынята рашэнне пра тое, што суб'екты аграэкатурызму, якія паспяхова рэалізавалі адзін праект, могуць звярнуцца па падтрымку паўторна, каб пашырыць пералік прадастаўляемых паслуг, павысіць якасць.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў краіне неабходна развіваць сетку беларускай кухні. «Мне здаецца, яна была б нармальнай. Каб там былі стравы, якія мы ядзім, і ў любым горадзе. Па-першае, і сабекошт быў бы невысокі, і людзям даступна, і сетка была б нармальная», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.