Вы тут

Здаецца, сапсавалася?


Што такое бяспечнае харчаванне? У першую чаргу, гэта засцярога ад атручэння ці харчовай інфекцыі. Што ў гэтай справе залежыць ад вытворцаў, а што ад нас саміх, нагадае інструктар-валеолаг 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Кацярына БЛІЗНЮК.

15-23

Існуе вялікая колькасць стандартаў, скіраваных на падтрымку якасці прадуктаў фактычна на кожным этапе вытворчасці. Асобна вылучым наступнае.

1. Санітарная дабраякаснасць. Сведчыць пра тое, што ў прадукце няма ніякіх шкодных для арганізма рэчываў або іх колькасць не перавышае дапушчальны ўзровень. Прадукт лічыцца дабраякасным, калі не мае прыкмет псавання, бясшкодны для здароўя і валодае пэўнай харчовай каштоўнасцю.

2. Эпідэмічная бяспека. Пацвярджае адсутнасць у прадукце забруджванняў патагеннымі мікраарганізмамі.

3. Харчовая бяспека. Абарона ад акіслення і мікрабіялагічнага разлажэння. Для гэтага вытворцы выкарыстоўваюць кансерванты, антыаксіданты і падкісляльнікі. Правільна падабраны састаў, добрая апрацоўка, упакоўка і захаванне дазваляюць атрымаць прадукты высокай якасці.

Як правільна захаваць?

Улічваць, што тэрмін захоўвання можа значна змяншацца, калі ўмовы пастаянна мяняліся ў працэсе продажу або транспарціроўкі тавару. Калі на вітрыну трапляюць сонечныя промні або вы з прадуктамі трапілі летам у затор, то не чакайце, што прадукт «пратрымаецца» столькі, колькі пазначана на ўпакоўцы.

Сартаваць гародніну і фрукты па ступені спеласці: пашкоджаныя асобна ад здаровых. Розныя віды гародніны і фруктаў таксама трэба раскласці паасобку (бо адны могуць паскараць выспяванне іншых, перабіваць пах адзін аднаго і г.д.).

Улічваць, што ўсё круглае захоўваецца лепш за падоўжнае. Як і тое, што мае таўсцейшую лупіну.

Не мыць перад працяглым захоўваннем. Гэта можна рабіць толькі пры зусім непрацяглым захоўванні, а наогул — перад ужываннем.

Як правільна гатаваць?

• Хоць многія прадукты (тыя ж фрукты і гародніна) раюць ужываць у натуральным выглядзе, некаторыя з іх лепей падвяргаць адпаведнай падрыхтоўцы, а ўсё, што ўжываецца ў сырым выглядзе, вельмі добра мыць.

• Яйкі, мяса, птушка, непастэрызаванае малако могуць быць заражаны мікраарганізмамі. Тэмпературная апрацоўка забівае патагенныя мікробы.

• Калі ежа астывае да пакаёвай тэмпературы, мікробы пачынаюць актыўна размнажацца.

• Добра грэйце ежу. Найлепшы спосаб пазбавіцца мікробаў у прыгатаваных прадуктах — прагрэць усе яе часткі мінімум да 70 градусаў.

• Разаграваць трэба столькі, колькі будзе ўжыта, і непасрэдна перад падачай на стол.

• Сырое і прыгатаванае павінна захоўвацца строга асобна. Для наразання сырога і гатаванага карыстайцеся асобнымі дошкамі.

• Перад гатоўкай, пасля кожнага перапынку, пасля работы з сырымі прадуктамі абавязкова мыйце рукі.

• Трымайце прадукты ў закрытай тары, асабліва калі дома ёсць жывёла (патэнцыяльны носьбіт патагенных мікробаў).

• Харчовыя прадукты вельмі лёгка падвяргаюцца заражэнню, а таму любая паверхня, што выкарыстоўваецца для іх прыгатавання, павінна быць абсалютна чыстай. Ручнікі, якімі выціраюць талеркі і сталовыя прыборы, трэба часта мяняць і кіпяціць перад паўторным выкарыстаннем.

• Большасць гатовых страў (супы, булёны, птушка, мяса, рыба, тушаная гародніна, грыбы, заліўное, студзень, вінегрэт, салаты і кандытарскія вырабы з крэмам) хутка псуюцца.

• Мясныя, рыбныя, грыбныя булёны, адвары заліўных, стравы з алеем, смятанай, маянэзам — выдатнае асяроддзе для мікраарганізмаў. Калі такія стравы пакінуць хоць на пару гадзін, іх ужо небяспечна ўжываць.

• Першыя і другія стравы можна захоўваць у халадзільніку не больш за 72 гадзіны. Студні і заліўныя — да 12, тарты (дамашнія і купленыя) — ад 6 да 72 у залежнасці ад саставу крэму (з бялковым крэмам або фруктамі — 72 гадзіны, са сметанковым крэмам — 36, заварным — 6)

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».