Вы тут

Таблеткі ад...


Ашчадным у псіхалагічным сэнсе спосабам перарывання непажаданай цяжарнасці з'яўляецца медыкаментозны аборт — без хірургічнага ўмяшання, а значыць, без хірургічнай траўмы і болю.

Спецыяльныя прэпараты прымяняюцца на самым раннім тэрміне — цягам 42-49 дзён ад пачатку апошняга менструальнага цыклу. Папярэдне жанчыне выконваецца ўльтрагукавое даследаванне, вызначаецца наяўнасць у поласці маткі плоднага яйка і яго дыяметр (павінен быць не большы за 20 мм).

Спецыяльнае рэчыва спачатку блакіруе гармон прагестэрон, які падтрымлівае цяжарнасць. Зародкавыя абалонкі ў выніку адстаюць ад сценкі маткі, а пасля плоднае яйка выштурхоўваецца з яе поласці. Для ўзмацнення мышачных скарачэнняў прызначаецца ўжо іншы прэпарат. Прыём прэпаратаў адбываецца пад кантролем урача.

Такі аборт зніжае рызыку сур'ёзных гарманальных парушэнняў, унутраныя органы не падвяргаюцца механічнаму ўздзеянню. Акрамя таго, адсутнічае неабходнасць у наркозе. Наступствы пасля медыкаментознага аборту ў некалькі разоў меншыя, чым пасля іншых відаў перарывання цяжарнасці.

Проціпаказанні: цяжкая саматычная паталогія, анкалагічныя захворванні, падазрэнне на пазаматачную цяжарнасць, грудное кармленне, парушэнне згусальнасці крыві, цяжкая анемія, курэнне звыш 20 цыгарэт у суткі, паталагічныя кровацячэнні і іншае.

Магчымыя ўскладненні: кровацячэнне, рэшткі плоднага яйка, захаванне цяжарнасці, што можа запатрабаваць правядзення хірургічнага аборту.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.