Вы тут

У павязцы і пальчатках


Вясной рэкамендуецца праводзіць вынішчэнне грызуноў — самы час рыхтаваць прынады і пасткі (наогул гэта трэба рабіць яшчэ і восенню — двойчы на год).

Справа ў тым, што рыжая і шэрая палёўкі, палявая мыш, пацукі з'яўляюцца крыніцай інфекцыі, якая ў нашым арганізме здольна выклікаць гемарагічную ліхаманку з ныркавым сіндромам. Гэта захворванне з гарачкай, агульнай інтаксікацыяй і пашкоджаннем нырак. Небяспечны для чалавека вірус трапляе ў яго арганізм праз дыханне, дакрананне да саломы ці рознага смецця, дзе бегалі і жылі грызуны, або праз ужыванне прадуктаў і вады, забруджаных выдзяленнямі грызуноў. Часцей за ўсё заражэнне адбываецца падчас сельскагаспадарчых работ, у лесе, на паляванні, рыбалцы. Летась у краіне было выяўлена 84 выпадкі захворвання — усе сярод дарослых, паведамляе ўрач-эпідэміёлаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла МАРОЗІК.

Як праяўляецца?

Звычайна інкубацыйны перыяд складае каля 20 дзён. Захворванне развіваецца хутка — з'яўляецца тэмпература 38-40 градусаў, галаўны боль, бяссонніца, боль у мышцах, боязь святла, чырванеюць твар, шыя. Паступова стан пагаршаецца (боль у жываце, ваніты, сып, насавыя крывацёкі). Як ускладненне — вострая ныркавая недастатковасць.

Вакцыны супраць гэтага захворвання не існуе. Прафілактыкай з'яўляецца не толькі барацьба з грызунамі.

* Падчас работы пры вялікай колькасці пылу (знос старых будынкаў, пагрузка сена, саломы, травы, разборка дошак, бярвення і г.д.) неабходна выкарыстоўваць рукавіцы і рэспіратар або ватна-марлевую павязку.

* Прыборка пасля зімы дачных памяшканняў павінна праводзіцца толькі вільготным спосабам.

* Прадукты харчавання і пітная вада павінны быць недаступнымі для грызуноў, захоўвацца ў металічнай закрытай тары. Пашкоджаныя грызунамі прадукты ўжываць нельга.

* Нельга дакранацца да жывых ці мёртвых грызуноў без гумавых пальчатак.

* Грызуноў для жывога гуртка дома ці ў школе можна набываць толькі ў зоамагазіне.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.