Вы тут

Расія можа павысіць пенсійны ўзрост


Мінфін Расійскай Федэрацыі выступае за тэрміновае павышэнне пенсійнага ўзросту. Пра гэта расказаў кіраўнік ведамства Антон Сілуанаў. Акрамя таго, чыноўнік выступіў за адмену датэрміновага выхаду на пенсію. «Трэба неадкладна вырашаць пытанне адмены датэрміновых пенсій і павышэння пенсійнага ўзросту. Гэта дасць магчымасць не толькі знізіць нагрузку на бюджэт, але і самае галоўнае — згладзіць наступствы дэмаграфічнай сітуацыі, з якой мы будзем сутыкацца ў найбліжэйшы час», — прыводзяць інфармагенцтвы яго словы. У Мінфіне выступаюць за паступовае выраўноўванне ўзросту выхаду на пенсію для мужчын і жанчын да 63 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.