Вы тут

Колер сцен у доме ўплывае на стан здароўя


Па словах спецыялістаў з Карнельскага ўніверсітэта, няўдалае каляровае рашэнне можа прыводзіць да развіцця розных захворванняў. Напрыклад, сцены чырвонага ці ярка-аранжавага колеру павышаюць узровень стрэсу і выклікаюць раздражненне. Часам такія колеры правакуюць скурны сверб. Таксама яны спрыяюць хуткаму паглынанню ежы, што пагражае парушэннем стрававання (піша Thе Jеwіsh Tіmеs).

15-41

Менш яркія адценні аранжавага колеру навукоўцы рэкамендуюць для кухняў і сталовых. Падобныя колеры зараджаюць бадзёрасцю і добрым настроем на ўвесь дзень. Аранжавы колер добра падыдзе для працоўнага месца, бо ён стымулюе разумовую дзейнасць. Праўда, на псіхіку падчас працы ён дзейнічае прыгнятальна. Для спальні найлепш падыходзіць блакітны колер. Ён станоўча ўплывае на інтымнае жыццё. А яшчэ ў спальнях з блакітнымі сценамі людзям часта сняцца добрыя сны. Асвятленне асабліва важна зімой. У змрочных і цёмных пакоях чалавек часта ўпадае ў роспач і адчувае трывогу. Доўгае знаходжанне ў падобных памяшканнях можа стаць прычынай дэпрэсіі, дыябету 2-га тыпу, атлусцення і нават анкалагічных захворванняў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.