Вы тут

Глядзець і разбірацца


Ці ёсць розніца паміж футзалам і міні-футболам

З 17 па 25 красавіка ў пяці гарадах Беларусі пройдзе сусветнае першынство па футзале. Да нас прыедуць самыя лепшыя каманды планеты, каб пазмагацца за званне чэмпіёнаў.

15-5

[caption id="attachment_79511" align="alignnone" width="600"]15-4 Міні-футбол і футзал: знайдзі адрозненні.[/caption]

Арганізатары ўносяць апошнія штрыхі ў падрыхтоўку арэн, трэнеры абвяшчаюць канчатковыя склады камандаў, тым часам у заўзятараў яшчэ ёсць час, каб паклапаціцца пра пакупку білетаў і канчаткова разабрацца ў правілах футзала.

Асноўная цяжкасць заключаецца ў тым, што часта аматары спорту блытаюць футзал з міні-футболам. У цэлым гэтыя гульні маюць больш агульнага, чым адрозненняў, але ёсць прынцыповыя моманты, якія робяць іх зусім рознымі. Гэта датычыцца як гульнявой, так і арганізацыйнай часткі.

Спаборніцтвы па футболе ў залах праходзяць пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі футзала (АMF), а спаборніцтвы па міні-футболе — пад эгідай Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый (FІFА). І футзал, і міні-футбол у Беларусі маюць свае федэрацыі.

За мяжой міні-футбол называюць «футзал FІFА», футбол у залах жа носіць назву — «футзал». Футзал прадстаўлены ў 33 краінах свету, 12 краінах Еўропы. Міні-футбол культывіруюць 160 краін — членаў FІFА, у Еўропе — 50 з 53-х членаў УЕФА.

Што тычыцца гульнявых правілаў, то яны маюць шмат агульнага:

— колькасць гульцоў (у пратакол гульні ўносіцца 12 гульцоў, пяць з якіх, уключаючы варатара, пачынаюць гульню);

— пляцоўка (павінна мець форму прамавугольніка, для міжнародных матчаў мінімальная даўжыня — 36 м, шырыня 18 м);

— камандныя фалы.

Адрозненні складаюцца ў наступным:

— пры гульні ў футзал па правілах мяч уводзяць у гульню з аўта і пры вуглавым рукамі, тады як міні-футбольныя правілы абавязваюць гульцоў уводзіць мяч нагамі з бакавой лініі;

— у футзале правілы не абмяжоўваюць гульцоў у перадачах свайму варатару і дазваляюць камандзе гуляць на сваёй палове не больш за 15 секундаў. Міні-футбол не абмяжоўвае знаходжання гульцоў на сваёй палове, але дапускае не больш за адну перадачу варатару перад выхадам на чужую палову. Мяч у варатара на сваёй палове поля можа знаходзіцца не больш за 4 секунды;

— у міні-футболе пры выдаленні гульца каманда застаецца ў меншасці на дзве хвіліны. У футзале можна зрабіць замену адразу ж, пры атрыманні сіняй карткі. Чырвоная картка, якая пакідае каманду ў меншасці, даецца толькі за неспартыўныя паводзіны.

У абодвух відах спорту пасля пятага парушэння кожны наступны фол каманда прабівае дабл-пенальці. Дабл-пенальці — гэта ўдар з 9 метраў (футзал), з 10 метраў (міні-футбол).

Спадзяёмся, гэтыя веды дапамогуць нам убачыць усё самае лепшае, што ёсць у футзале, ужо праз пару дзён.

Дар'я Лабажэвіч

Сем прычын наведаць чэмпіянат свету па футзале

Недарагія квіткі

Кошт квітка складае ад 60 да 210 тысяч рублёў (на фінальныя матчы).

Гарантаванае відовішча для аматараў спорту

Чэмпіянат свету па хакеі-2014 паказаў, што беларускія заўзятары любяць спорт і гатовыя наведваць спаборніцтвы, але рэдка да нас прыязджаюць сапраўды топавыя падзеі і каманды. Ды яшчэ так, каб паспаборнічаць не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах, якім элітных турніраў дастаецца не шмат.

Першы чэмпіянат свету ў Еўропе за амаль 25 гадоў

У апошні раз еўрапейская краіна прымала футзальнае першынство такога ўзроўню ў 1991 годзе (гэта была Італія). Пасля толькі паўднёва-амерыканскія краіны арганізоўвалі чэмпіянаты свету.

Беларусь — адзін з фаварытаў чэмпіянату

Двухразовы чэмпіён Еўропы (прычым апошні выйгрыш еўрапейскага першынства адбыўся ў 2014 годзе), бронзавы прызёр Кубка свету, каманда, якая ўвесь час выходзіць як мінімум у першы раўнд плэй-оф на чэмпіянатах свету. Гэта ўсё пра зборную Беларусі. Наша каманда з'яўляецца адной з самых тытулаваных на еўрапейскім кантыненце.

Аптымальны склад зборнай Беларусі

Гульцам нашай зборнай пашанцавала абысціся без траўмаў, хвароб і дыскваліфікацый — практычна ўсе самыя моцныя гатовы прыняць удзел у чэмпіянаце.

Суперматч-адкрыццё: Беларусь — Бразілія

У вялікім футболе беларусы з бразільцамі сустрэнуцца яшчэ не хутка, але ў футзале такая магчымасць маецца. Дзве моцныя каманды мала таго, што сустрэліся ў адной групе — іх супрацьстаянне адкрые ўвесь чэмпіянат свету.

Экзотыка — зборная Кюрасаа

Мабыць, самая незвычайная каманда гэтага турніру. Самая маладая, найбольш невядомая... Але разам з тым інтрыгуе, а што ж зможа паказаць каманда, якая прадстаўляе краіну, што з'явілася на карце свету ўсяго пяць гадоў таму? Брэсцкім заўзятарам будзе вельмі цікава паглядзець на гэтых хлопцаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.