Вы тут

Скардзяцца не толькі на ямы, але і на суседзяў...


У некаторых райвыканкамах канстатуюць, што колькасць зваротаў на «прамую лінію», якая арганізуецца па суботах, змяншаецца. У прыватнасці, намеснік старшыні Шумілінскага райвыканкама па эканоміцы Віктар Доктараў выслухаў усяго толькі аднаго грамадзяніна.

З гарадскога пасёлка Шуміліна быў званок. Пенсіянер пацікавіўся, чаму ў прыватным сектары толькі па адным кантэйнеры для смецця. Папрасіў або часцей вывозіць тое смецце, або дабавіць колькасць кантэйнераў.

— На дварэ вясна, людзі актыўна займаюцца навядзеннем чысціні на падворках. І ў гэтыя дні ў тыя кантэйнеры кідаюць галлё, траву і гэтак далей. Напэўна, гэты зварот звязаны з сезоннасцю... А так вялікіх праблем у раёне па добраўпарадкаванні няма: бардзюры пафарбаваны, дрэвы пабелены, чыста паўсюль. Прыязджайце, паглядзіце самі. Калі кінуцца ў вочы недахопы, калі ласка, паведаміце асабіста мне. І мінулы раз, калі дзяжурыў на «лініі», не пачуў нейкіх праблемных пытанняў, якія патрабавалі б пільнага вывучэння або грунтоўнага вырашэння,— сказаў карэспандэнту «Звязды» Віктар Доктараў.

Намеснік старшыні Полацкага райвыканкама па архітэктуры, будаўніцтве і камунальнай гаспадарцы Аляксандр Міхалевіч падчас «прамой лініі» выслухаў восем чалавек.

— З полацкага мікрараёна Марыненка патэлефанавалі. Было агучана пытанне наконт добраўпарадкавання дваравых тэрыторый, праездаў. І раней звярталіся па гэтай тэме... Але фінансаванне на рамонт двароў крайне абмежаванае. Таму трэба ў райвыканкаме прапрацаваць «схему», каб прыцягнуць прадпрыемствы, арганізацыі Полацка хаця б для выканання так званага ямачнага рамонту. Калі гаварыць пра грунтоўнае добраўпарадкаванне двароў, не сакрэт, размова ідзе пра мільярдныя сумы. Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй тэрыторыі каштуе ў сярэднім 2,5-3,5 мільярда рублёў (у залежнасці ад плошчы). Уявіце сабе, што столькі грошай спатрэбіцца толькі на адзін двор. Паколькі выдаткі неабходны вельмі вялікія, сёння мы не можам станоўча вырашыць пытанне.

Жыхар вёскі Токарава паведаміў, што праз населены пункт праязджае велікагрузная лесавозная тэхніка. Будзем прапрацоўваць варыянты, як «запусціць» альтэрнатыўны маршрут руху.

Жыхар мікрараёна Аэрапорт звярнуўся з пытаннем наконт новаўвядзення па рамонце пад'ездаў. Вы ж, напэўна, ведаеце, што цяпер для гэтага прыцягваюць грошы жыльцоў дамоў. Гараджанін цікавіўся нюансамі, — паведаміў Аляксандр Міхалевіч.

Быў зварот з яшчэ аднаго шматкватэрнага жылога дома. Людзі скардзяцца на суседзяў, якія скандаляць, выпіваюць. У іх ёсць запазычанасць па аплаце за жыллё...

— Не, гэта не толькі пытанне міліцыі. Ёсць заканадаўчыя нормы, згодна з якімі дазволена высяляць злосных неплацельшчыкаў у іншае жыллё з параўнальна горшымі ўмовамі. Але, каб каго-небудзь перасялілі ў неўладкаванае жыллё, такога яшчэ прэцэдэнту ў нашым раёне не было. Ці будзе створаны ў гэтым выпадку? Пакуль што сказаць не магу, бо ў той праблемнай кватэры зарэгістраваны дзеці, — растлумачыў намеснік старшыні райвыканкама.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.