Вы тут

Не дзявочая дысцыпліна?


Сёння ў Мінску стартуе 4-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат, удзел у якой прымуць прадстаўніцы дваццаці дзевяці краін.

Дакладныя навукі традыцыйна лічацца «мужчынскай тэрыторыяй», таму Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат задумвалася для таго, каб даць магчымасць як мага большай колькасці прадстаўніц слабага полу паўдзельнічаць у матэматычных спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню. Алімпіяда праходзіць у фармаце міжнароднай матэматычнай алімпіяды для школьнікаў. Беларуская каманда двойчы брала ўдзел у алімпіядзе: у 2013 годзе ў Люксембургу і ў 2014-м у Турцыі. Па выніках выступлення на 2-й Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат у Люксембургу каманда Рэспублікі Беларусь заняла першае агульнакаманднае месца. А ў індывідуальным першынстве нашы дзяўчаты заваявалі тры залатыя і адзін бронзавы медалі. У сувязі з гэтым Беларусі было прадастаўлена права арганізаваць правядзенне алімпіяды ў 2015 годзе.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.