Вы тут

Недапрацавалі на трэць


Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў учора сустрэўся з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аркадзем Дварковічам. Адной з галоўных тэм размовы стала гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Андрэй Кабякоў занепакоены зніжэннем тавараабароту з Расіяй. Узаемны тавараабарот нашых краін у апошні час прыкметна зніжаецца. «Так, за два месяцы гэтага года мы страцілі ў сярэднім каля 35% тавараабароту», — адзначыў ён. Перш за ўсё гэта звязана з тым, што адбылася пэўная карэкцыя валютных курсаў. Аднак разам з цэнавым назіраецца скарачэнне і фізічных аб'ёмаў. «А гэта вынік таго, што мы разам дзесьці недапрацоўваем», — лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Ён нагадаў, што Беларусь і Расія падпісалі сумесны план дзеянняў урадаў, які прадугледжвае дадатковыя меры развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і накіраваны ў асноўным на максімальную ліквідацыю ўзаемных бар'ераў. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі таксама іншыя пытанні, звязаныя з перспектывамі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю знакавых інвестыцыйных праектаў.

Дарэчы, у Мінску праходзіць этап Усерасійскага стартап-тура фонду «Сколкава». На ўдзел у конкурсе праектаў пададзена каля 900 заявак па пяці тэматычных напрамках: інфармацыйныя тэхналогіі, біялагічныя і медыцынскія тэхналогіі, энергаэфектыўныя тэхналогіі, прамысловыя тэхналогіі і матэрыялы, інавацыі для дзяцей. Аркадзь Дварковіч таксама прысутнічаў на адкрыцці мерапрыемства разам з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Васілём Мацюшэўскім, які заявіў, што аб'ём дзяржаўнай падтрымкі стартап-праектаў у 2014 годзе павялічыўся ў 3,5 раза.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.