Вы тут

«Траянка» для прарошчвання чаранкоў


Напэўна, шмат каму з нас хацелася падоўжыць жыццё падораным ружам. Можна паспрабаваць з чаранкоў вырасціць новыя. А дапаможа ў гэтым «траянка» — супердзейсны сродак для прарошчвання чаранкоў. З любой чэзлай ружы можа атрымацца выдатны чаранок з карэньчыкамі.

15-3

Бярэм чайную лыжку мёду і дзве — соку альясу (сцябло альясу павінна хаця б суткі паляжаць у халадзільніку), чайную лыжку драўнянага попелу. Усё гэта змяшчаем у шклянку і наліваем вады (адстаянай, а не проста з-пад крана) крыху больш за палову. Ставім туды чаранкі на паўдня. Чым горшы чаранок, тым даўжэй яму спатрэбіцца стымуляцыя.

Час прайшоў — вымаем чаранкі і высаджваем у субстрат — багатую перагноем глебу. Не забудзьцеся — чаранок павінен мець 2-3 жывыя пупышкі. Пасадзілі і накрываем тым, што ў нас пад рукой. Гэта і зрэзаныя пластыкавыя бутэлькі, і звычайны поліэтыленавы пакет, і слоік. Цяпер ставім гаршчок у цёплае месца.

Час ад часу прыўздымаем накрыўку, даем падыхаць свежым паветрам чаранкам, толькі не раскрываем цалкам. Калі ж будзе абуджэнне чаранка? Усё залежыць ад тэмпературы. Калі лісцікі ў яго цёмна-зялёнага колеру, а ствол становіцца таўсцейшым — значыць расліна ўжо атрымлівае сілкаванне ад каранёў.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.