Вы тут

Глеба ў садзе


Для актыўнага росту дрэў і атрымання ўстойлівых ураджаяў пладовых культур глеба ў садзе павінна ўтрымлівацца ў стане правільнай глебавай структуры.

Можна ўтрымліваць і апрацоўваць глебу ў садзе па сістэме чорнага папару.

У канцы верасня — пачатку кастрычніка глебу трэба перакапаць на глыбіню 18—20 сантыметраў, а ў прыствольных колах — на 12—15 сантыметраў, захоўваючы асцярожнасць, каб не пашкодзіць шкілетныя карані. Рыдлёўку тут трэба ставіць паралельна ўяўнай лініі радыуса прыствольнага круга.

Ранняй вясной глебу трэба прабаранаваць (разраўнаваць) граблямі, каб захаваць вільгаць у прыствольных колах, і пасля гэтага замульчыраваць перагноем слоем 8—10 сантыметраў. Для мульчыравання таксама можна выкарыстоўваць і драўнянае пілавінне, але тады ў глебу давядзецца ўносіць азотныя ўгнаенні, бо пілавінне вельмі моцна адсарбіруе азот з глебы. Летам глебу трэба ўтрымліваць у рыхлым і ачышчаным ад пустазелля стане. Рыхленне трэба праводзіць пасля кожнага дажджу на глыбіню да 8—10 сантыметраў. Гэта спрыяе бесперашкоднаму прытоку паветра і захаванню вільгаці, што стварае вельмі добрыя ўмовы для развіцця і плоданашэння дрэў. Шматразовыя апрацоўкі глебы ў садзе па сістэме чорнага папару вядуць да разбурэння структуры глебы, памяншэння ўтрымання ў ёй арганічнага рэчыва — перагною. Парушаецца вода- і паветрапранікальнасць такіх глеб. Таму трэба перыядычна мяняць сістэму ўтрымання глебы.

Дзярнова-перагнойны спосаб утрымання глебы

Вясной ці ў другой палове лета трэба пасеяць насенне шматгадовых злакавых раслін, такіх як цімафееўка, мятліца лугавая, жытняк. Пры гэтым прыствольныя кругі пакідаюць незасеянымі, дыяметрам у шырыню кроны.

Сухую траву трэба рэгулярна падкошваць на працягу сезона газонакасілкай або трымерам пры дасягненні вышыні ў 20 сантыметраў. За сезон такіх пакосаў трэба зрабіць 5-6. Газонакасілка або трымер забяспечваюць нізкі пакос і выдатнае здрабненне скошанай масы. Гэтая здробненая маса пасля пакосу ляжыць суцэльным дываном на глебе і застаецца на ёй у якасці мульчы. Пры гэтым метадзе за 4-5 гадоў на паверхні глебы назапашваецца паўперапрэлы пласт са скошанай травы і ліставога ападу, які абараняе глебу ад перагрэву і ўшчыльнення. Пры гэтым глеба ў садзе прамярзае на меншую, чым на чорным папары, глыбіню. Вырашчаныя на такім участку плады атрымліваюцца больш яркімі, смачнымі і даўжэй захоўваюцца.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.