Вы тут

Агурок на гарбузе


Як прышчапіць агурок на гарбуз? Некаторыя могуць задаць пытанне: а навошта гэта рабіць? Падобная практыка выкарыстоўваецца ў Сярэдняй Азіі для кавуноў, якія вырошчваюцца ў пустыні без паліву. Каранёвая сістэма гарбуза больш магутная, пранікае ў глебу на некалькі метраў глыбей, чым у кавуна. Задача — здабываць ваду, калі яе няма.

15-8

Прышчэпліваць агурок на гарбуз варта не толькі таму, што ў апошняга корань больш магутны і можа лепш забяспечыць агурочную расліну вадой.

Ёсць хвароба агуркоў, якая цяжка паддаецца хімічнай апрацоўцы. Гаворка ідзе пра фузарыёзнае захворванне. Фігалістны гарбуз (менавіта гэты від лепш за ўсё падыходзіць для такой працэдуры) да яе абсалютна ўстойлівы. Грыбок віду фузарыум пашкоджвае спачатку корань агурка. Ножка яго становіцца карычневай, потым вяне лісце і перастаюць завязвацца плады. Расліна гіне. У заражанай глебе некалькі гадоў нельга саджаць агуркі.

Для шчэпы насенне агуркоў высейваюцца на 4 дні раней за гарбузы. Насенне трэба папярэдне замачыць на 24 гадзіны і пакінуць пры тэмпературы 20—22 °С. Калі гарбузовая расліна ўсё роўна пачне абганяць агурочную — паставіць гарбуз у больш халоднае месца, бо пры прышчэпцы сцёблы агурка і гарбуза павінны быць прыкладна аднолькавага памеру і першыя сапраўдныя лісты павінны дасягнуць у даўжыню 4 см.

На гарбузе на адлегласці 2-3 см ніжэй семядольнага лісця робім лязом касы надрэз зверху ўніз даўжынёй 1 см. Надрэз на агурку такі ж — толькі знізу ўверх. Цяпер трэба асцярожна ўставіць надрэзы адзін у другі і закруціць месца прышчэпкі алюмініевай фольгай. Прасачыць, каб семядольныя лісты абедзвюх раслін былі перакрыжаваны.

Расліны пасадзіць разам у гаршчок дыяметрам 10 см і паставіць у цяпло, але ні ў якім разе не пад прамыя сонечныя прамяні! Для павышэння вільготнасці можна прыкрыць гаршчок плёнкай. Дзён праз 10, калі расліны зрастуцца, можна выдаліць верхнюю частку гарбуза, а праз 3-4 дні — і ніжнюю частку агурка, пакідаючы кароткі пянёк.

Такія агуркі саджаюць у асноўным у цяпліцу. Гэта вельмі магутная расліна, якая дае шмат бакавых парасткаў, і агуркі на ёй растуць вельмі хутка.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.