Вы тут

І слова кавала Перамогу


Так чвэрць стагоддзя таму назваў сваю кнігу ўспамінаў аб падпольнай і партызанскай «Звяздзе» яе былы супрацоўнік Амяльян Шурпач. Адзін з экзэмпляраў гэтага рэдкага выдання захоўваецца цяпер у музеі мінскай сярэдняй школы №45 Першамайскага раёна. Вялікая экспазіцыя музея прысвечана гісторыі газеты «Звязда».

[caption id="attachment_79557" align="alignnone" width="600"]15-37 Школь­ні­кі ка­ля па­мят­на­га зна­ка на ву­лі­цы Куль­ман. Тут у 1942 го­дзе ста­яў дом, дзе пад­поль­шчы­кі дру­ка­ва­лі «Звяз­ду».[/caption]

З чаго ні пачынай размову пра гэтую школу і яе музей, прыгадаеш мінскіх падпольшчыкаў часоў Вялікай Айчыннай. Школа была ўзведзена трыццаць гадоў таму. Тады яе будынак першым вырас на новай вуліцы. Саму вуліцу мінчане назвалі ў памяць пра Вячаслава Нікіфарава — аднаго з членаў Мінскага гарадскога падпольнага камітэта. У 1942 годзе пасля гібелі рэдактара падпольнай «Звязды» Уладзіміра Амельянюка Нікіфараў арганізаваў выпуск другога, трэцяга і чацвёртага нумароў падпольнай газеты.

У той час менавіта прозвішча падпольшчыка «падказала» юным краязнаўцам і настаўнікам напрамак іх пошукавай дзейнасці. Неўзабаве ў новым будынку школы адкрыўся музей найстарэйшай беларускай газеты «Звязда». Сярод першых яго экспанатаў з'явілася кніга «І слова кавала перамогу».

[caption id="attachment_79560" align="alignnone" width="600"]15-40 На ву­лі­цы, якая но­сіць імя Ні­кі­фа­ра­ва.[/caption]

Цяпер экспазіцыя займае вялікі хол, уваход у які са школьнага калідора заўжды гасцінна расчынены. Пра сімвалічнасць такога месцазнаходжання музея міжволі думаеш, калі ўяўляеш сабе, колькі соцень выпускнікоў пачалі з гэтых школьных калідораў свой шлях у самастойнае жыццё. Дзякуючы музею, яны пашырылі свае веды пра Вялікую Айчынную вайну і ўклад мінскіх мсціўцаў у агульную Перамогу нашага народа над захопнікамі. Сённяшнія шасцікласнікі — новае пакаленне экскурсаводаў-знаўцаў «Звязды». З імі мяне пазнаёміла куратар музея, настаўніца гісторыі Ганна Манькоўская. Вучні запрасілі нас у музей, дзе па-даросламу сур'ёзна, амаль што прафесійна правялі падарожжа ў гісторыю мінулага стагоддзя, аргументавана расказалі пра падзеі, звязаныя з лёсамі тагачасных журналістаў «Звязды». Дарэчы, у школьнай экспазіцыі знаходзяцца вельмі рэдкія экспанаты, якімі ганарыўся б кожны гістарычны музей — экзэмпляры газеты «Звязда» за 1931, 1936 гады і за 22 чэрвеня 1941 года.

[caption id="attachment_79559" align="alignnone" width="600"]15-39 Адзін з раз­дзе­лаў экс­па­зі­цыі школь­на­га му­зея гіс­то­рыі га­зе­ты «Звяз­да».[/caption]

Музейныя вітрыны — нібы вокны ў наша агульнае мінулае. За іх шклом я пазнаваў твары маіх калег — звяздоўцаў, з якімі разам працаваў у пачатку сямідзясятых гадоў. Вось фотапартрэт намесніка галоўнага рэдактара Раісы Самусенкавай (вельмі строгая была ў адзнаках творчасці малодшых калег і ў той жа час на рэдкасць добразычлівая). На фронце ёй пабываць не давялося, але партызанскае жыццё і блакаду пазнала спаўна. Побач — партрэт Васіля Нікалаенкі, што таксама зведаў ваеннае ліхалецце. Памятаю, якія цікавыя, яскравыя нарысы пісаў ён пра беларускіх вяскоўцаў, пра меліяратараў. Гэтыя журналісты былі сведкамі вайны і аднаўлення краіны ў мірныя часы.

Шкада, што таленавітыя людзі, якія працавалі амаль паўстагоддзя таму ў «Звяздзе», пайшлі з жыцця, не ўбачыўшы сябе ў гістарычнай рэтраспектыве музея, створанага наступнымі пакаленнямі. Але іх расповед пра час застаўся, дайшоў да нас. Як засталася пад шклом вітрыны музея кніга партызана Амяльяна Шурпача. Ён заўжды хацеў як мага больш перадаць наступнікам сваіх успамінаў, дапамагаў юным краязнаўцам збіраць звесткі пра партызанскі рух, адказваў на лісты моладзі ў «Звязду».

[caption id="attachment_79558" align="alignnone" width="600"]15-38 Пра пар­ты­за­на-звяз­доў­ца Амяль­я­на Шур­па­ча рас­каз­вае на­стаў­ніца гіс­то­рыі Ган­на Мань­коў­ская.[/caption]

Барацьба супраць фашысцкіх акупантаў — святая тэма для вялікіх і маленькіх музеяў нашых гарадоў і вёсак. Матэрыялы многіх музеяў прысвечаны журналістам-звяздоўцам, падпольшчыкам і партызанам. Гэты ўсенародны мемарыял папаўняецца новымі экспанатамі, доследамі навукоўцаў і юных краязнаўцаў.

Яўген Пясецкі, фота аўтара

Каментары

Емельян Шурпач - мой дедушка. А я ведь даже не знала, что в школе его память чтут... Спасибо вам за это от всего сердца!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?