Вы тут

У вас будзе дзіця


Мішава мара

Ужо больш як тры гады на тэлеканале АНТ выходзіць рубрыка «У вас будзе дзіця» (у рамках праграмы «Пакуль усе дома», а з нядаўняга часу — і ў пятнічных выпусках праграмы «Наша раніца»). Стваральнікі беларуска-расійскага праекта дапамагаюць дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, адшукаць новыя сем'і. За гэты час 57 дзяцей ужо змянілі сцены дзіцячых дамоў на цяпло і ўтульнасць сямейнага ачага. «Звязда», якая летась далучылася да праекта, таксама працягвае знаёміць патэнцыйных усынавіцеляў і апекуноў з маленькімі героямі рубрыкі, якім трэба так многа і так мала — бацькоўскі клопат, пяшчота і любоў.

16-9

Чатырохгадовы Міша з Віцебскага дзіцячага дома хоць і малы яшчэ, але мужчына з сапраўдным байцоўскім характарам. Пастаўлены некалі медыкамі дыягназ «дзіцячы цэрэбральны параліч» стаў для яго не прысудам, а стымулам працаваць над сабой. Дзякуючы неверагоднай сіле волі Міша стаў на ногі (у літаральным сэнсе) і навучыўся самастойна хадзіць.

«У Мішы дыягназавалі ДЦП другой-трэцяй ступені. Спачатку хлопчык не валодаў сваім целам, але праз пэўны час дзякуючы сваёй упартасці, аптымізму і празе жыцця ён пастараўся справіцца з існуючай праблемай», — з гонарам за падапечнага адзначае інструктар па масажы Алена Раманава. Яе словы рэхам паўтараюць і выхавальнікі, адзначаючы такія ўласцівасці характару Мішы, як дапытлівасць, актыўнасць, неканфліктнасць і шчырую цікавасць да самых розных заняткаў — ад чытання вершаў і спеваў да фізкультуры і гульняў з канструктарам. Міша, як заўважылі дарослыя, вельмі любіць жыццё і радуецца кожнаму яго імгненню — ці не рэдкая ў наш час якасць, якой варта было б навучыцца многім іншым? Зрэшты, хочацца верыць, што ў будучых Мішавых мамы і таты гэтыя жыццялюбства, дабрыня і вера ў будучыню ўжо ёсць і не хапае для поўнага шчасця толькі яго — гэтага маленькага, але такога мужнага хлопчыка...

Калі вы хочаце даведацца пра Мішу больш, патэлефануйце па нумары: (017) 284-71-51 спецыялістам Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі. Для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.