Вы тут

Будзь гатовы!


Узрост ад 3 да 6 гадоў можна лічыць часам падрыхтоўкі да паступлення ў школу

Адным з удзельнікаў гэтага працэсу з'яўляюцца дзіцячыя дашкольныя ўстановы, якія спрыяюць сацыялізацыі, пашырэнню кругагляду, развіццю інтэлекту, выхаванню навыкаў паводзін у грамадстве. Акрамя таго, там замацоўваюцца асновы здаровага ладу жыцця: рэжым дня, фізічная актыўнасць, здаровае харчаванне.

Не сакрэт, што асаблівасці вучэбнага працэсу (сядзенне за партай, зрокавая нагрузка, зніжэнне рухальнай актыўнасці, неабходнасць запамінання вучэбнага матэрыялу) спрыяюць парушэнням з боку апорна-рухальнай і зрокавай сістэм, хуткаму знясіленню нервовай сістэмы. Вось чаму другі ўдзельнік падрыхтоўчага працэсу — бацькі — павінны паклапаціцца аб своечасовым абследаванні.

— Дзіця неабходна паказаць педыятру, атарыналарынголагу, неўролагу, стаматолагу, хірургу, афтальмолагу, лагапеду, а пры неабходнасці — кардыёлагу, нефролагу, эндакрынолагу, каб усе выяўленыя адхіленні ў здароўі скарэкціраваць да школы, — кажа загадчыца педыятрычнага аддзялення 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Людміла КІПЦЭВІЧ. — Яшчэ да 3 гадоў дзіця павінен агледзець той жа лагапед, і ў выпадку адхіленняў у маўленні застаецца яшчэ час многае выправіць. Да школы дзіця павінна атрымаць усе прышчэпкі (згодна з Нацыянальным календаром прышчэпак) — гэта паслужыць аховай ад многіх небяспечных інфекцый, распаўсюджванне якіх у калектыве значна вышэйшае. Звярніце ўвагу яшчэ на некалькі важных момантаў.

Начны сон у дашкалят не можа быць менш за 10 гадзін. Пажаданая і вячэрняя прагулка на свежым паветры перад сном. Абавязкова — ранішняя зарадка, якая падрыхтуе да "працоўнага" дня. Харчаванне — 5 разоў на дзень, паўнацэннае і разнастайнае, з бялкамі, вугляводамі і тлушчамі (1:4:1), мінераламі і вітамінамі, каларыйнасцю 2000-2100 ккал/д.

У рацыёне павінны быць мясныя, малочныя і рыбныя стравы, кашы, гародніна, садавіна. Дзіця павінна выпіваць 1-1,5 л вады (першыя стравы, малако, сокі сюды не ўваходзяць, паколькі з'яўляюцца ежай). Салодкае і мучное неабходна абмяжоўваць. Гамбургеры, чыпсы, газіраваныя салодкія напоі наогул павінны быць пад забаронай — такая ежа адмоўна ўплывае на дзіцячы страўнікава-кішачны тракт.

Штодня дзіця павінна гуляць на свежым паветры.

Да паступлення ў школу неабходна ўжо вызначыцца са спартыўнай секцыяй, якая не толькі забяспечвае малое фізічнымі нагрузкамі, але і выдатна дысцыплінуе.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».