Вы тут

Пясочніца


Крыху вундэркінд

Юля з бацькамі ідзе ў госці да сваякоў. Тыя пачынаюць вохкаць, якая дзяўчынка ўжо вялікая вырасла, і жартам пытаюцца:

— Юлечка, ты, мабыць, ужо вырашыла, кім станеш?

— Так.

— І кім жа?

— Прынцэсай-касманаўтам, якая працуе на «хуткай дапамозе»! — без запінкі выдае дзяўчынка.

Глобус Беларусі

— Мама, а чаму да нас бабуля Валя так рэдка прыязджае? — распытвае 4-гадовы Паўлік.

— Бо яна досыць далёка жыве, ажно ў Санкт-Пецярбургу.

— Гэта ж не на нашай планеце, так? — удакладняе малы.

Дзявочая логіка

— Кіра, — сварыцца мама на дачку, — калі ты хутка не даясі кашу, дык нікуды не пойдзеш — ні ў тэатр, ні ў заапарк, ні ў забаўляльны цэнтр...

— Ні замуж... — меланхалічна дадае дзяўчо.

Па-за канкурэнцыяй

У 5-гадовага Максіма пытаюцца:

— Якую кашу ты хочаш на сняданак?

— Вермішэлевую! — ні на хвілінку не задумваецца хлопец.

Пуанты мне, пуанты!

— Мамачка, — просіць Дашка, — уключы мне трагічную музыку, я буду танцаваць.

— Пад трагічную музыку?!

— Ну, так — як балерыны...

(Як высветлілася, юная танцорка замаўляла класічную музыку.)

Што бачу...

Маленькі Дзіма засяроджана выстаўляе свае машынкі ў доўгі ланцужок. Тата цікавіцца:

— Сынок, а што гэта ты робіш?

— Затор! — з гонарам адказвае той.

Цяжка быць дзіцем

— Я так стамілася, — 4-гадовая Жэня тлумачыць бабулі, чаму не можа сама раздзецца на ноч, — у мяне і ручкі стаміліся, і ножкі, і жывоцік... І калготкі!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.