Вы тут

Немаўлят прыбыло!


За мінулы год у нашай краіне з'явіліся на свет 1277 двайнят і 18 трайнят. Прытым больш за палову нараджэнняў, як адзначае намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч, — гэта з'яўленне ў сям'і другога, трэцяга і наступных дзяцей.

Доля другіх нараджэнняў узрасла з 36 працэнтаў у 2010 годзе да 40 працэнтаў у 2014-м, трэціх — з 8,6 працэнта да 11 працэнтаў адпаведна, чацвёртых і больш — з 3 працэнтаў да 3,7 працэнта. Доля першынцаў пры гэтым знізілася з 52 працэнтаў да 46 працэнтаў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі па нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей лідзіруе Брэсцкая вобласць, а другія дзеці больш нараджаюцца ў Мінску.

Наогул, пачынаючы з 2011 года колькасць нованароджаных у рэспубліцы расце. Так, калі ў 2010 годзе нарадзілася 108 тысяч дзяцей, то ў 2014-м — 118,5 тысячы немаўлят (61,3 тысячы хлопчыкаў і 57,2 тысячы дзяўчатак). Гэта на 537 дзяцей больш, чым у 2013-м, і на 10,5 тысячы больш, чым у 2010-м.

Паводле слоў прадстаўніка Белстата, летась каэфіцыент нараджальнасці не змяніўся ў параўнанні з 2013-м і склаў 12,5 народжанага на 1000 чалавек насельніцтва. Гэта самы высокі паказчык за апошнія 10 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.