Вы тут

Бяспека ў доме — справа тэхнікі


У дамах шматдзетных сем'яў могуць з'явіцца пажарныя апавяшчальнікі, якія будуць дасылаць SMS-паведамленні на тэлефоны бацькоў. Такую прапанову выказалі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

«Мы прапануем у якасці эксперымента за кошт сродкаў праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка дзіцячага траўматызму» ўкараніць у дамах шматдзетных сем'яў перадачу GSM-сігнала на тэлефон бацькоў аб спрацоўванні аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка», — патлумачыў галоўны спецыяліст упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Міхаіл Батура. Паводле яго слоў, для гэтага ў кожным рэгіёне будуць выбраны найбольш схільныя да рызыкі дзіцячага траўматызму сем'і, дзе выхоўваюцца 6 і больш дзяцей. Як плануецца, да гэтай працы далучацца тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні МНС, а таксама структуры Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Напрыклад, у эксперыментальным парадку падобная сістэма ўжо была ўсталяваная ў адным з прыватных дамоў у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, дзе пражываюць 7 дзяцей. Там з-за дзіцячых свавольстваў мог адбыцца няшчасны выпадак, аднак GSM-сігналізацыя прадухіліла непрыемнасці, своечасова апавясціўшы бацькоў аб узгаранні. У якасці прыкладаў, калі падобная сістэма таксама магла б прадухіліць трагедыі, спецыяліст прывёў нядаўнія выпадкі ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці (там падчас пажару ў замкнёным доме загінулі трое дзяцей) і ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці (тады агонь забраў жыцці 2-гадовага дзіцяці, яго дзядулі і прадзядулі — інваліда 1-й групы).

Сістэма дзейнічае наступным чынам: пры выяўленні дыму апавяшчальнік выдае гукавы сігнал, які дублюецца ўсімі аб'яднанымі ў сетку апавяшчальнікамі, усталяванымі як унутры памяшкання, так і звонку пабудовы. Калі задымленне захоўваецца, прылада перадачы сігналу па GSM-сувязі перадае адпаведнае тэкставае паведамленне на тэлефоны сотавай сувязі і/ці праз канал GPRS — на web-сервер.

Паводле БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.