Вы тут

Выбіраць — дык «Каралеву»


Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі і дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Валянціна Баляба падпісалі Мемарандум па прасоўванні лёгкай атлетыкі ва ўстановах адукацыі Беларусі.

У маі будзе дадзены старт рэспубліканскай спартыўна-масавай акцыі «300 талентаў для Каралевы», якая ахопіць дзяцей малодшага школьнага ўзросту па ўсёй краіне. Першы этап тэсціравання вучняў 1-4 класаў пройдзе падчас звычайных урокаў фізкультуры. У верасні яшчэ раз будуць пераправераны атрыманыя вясной вынікі, пасля чаго для заняткаў лёгкай атлетыкай адбяруць 300 найбольш адораных дзяцей.

— У ходзе праекта плануем выдаткаваць 1 млрд рублёў. Гэтыя сродкі выдзелены нашым партнёрам — кампаніяй «Белдзяржстрах». Фінансы будуць накіраваны на падтрымку настаўнікаў фізкультуры, вылучэнне грантаў, набыццё экіпіроўкі і прызоў для юных спартсменаў. Федэрацыя лёгкай атлетыкі пастараецца прыцягнуць як мага больш моладзі і прадэманстраваць, што займацца спортам модна, — адзначыў Вадзім Дзевятоўскі.

Немалаважная роля ў паспяховым выкананні праграмы адводзіцца Міністэрству адукацыі, якое валодае развітай спартыўнай інфраструктурай.

— Лічу, што вельмі важна прыцягнуць дзяцей малодшага школьнага ўзросту да заняткаў спортам праз сістэму спаборніцтваў. Інфраструктура Мінадукацыі дазваляе выканаць усю праграму, якая разлічана не на адзін год, — расказаў Міхаіл Жураўкоў.

На думку міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко, праект — гэта яшчэ адзін сучасны спосаб падрыхтоўкі рэзерву.

— Лёгкая атлетыка з'яўляецца базавай для многіх іншых відаў спорту, і акцыя «300 талентаў для Каралевы» — магчымасць не толькі адабраць будучых «зорак», а магутны сацыяльны праект, які дазваляе прыцягнуць як мага больш дзяцей да заняткаў фізічнай культурай, — упэўнены Аляксандр Шамко. — У Беларусі выбудавана выразная сістэма падрыхтоўкі прафесійных атлетаў. Дзейнічае 397 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, але, як нядаўна адзначыў кіраўнік дзяржавы, неабходна не колькасна, а якасна падыходзіць да падрыхтоўкі спартсменаў. Бо толькі 50% выпускнікоў вучылішчаў алімпійскага рэзерву трапляюць потым у нацыянальныя зборныя. Відавочна, што ў сучасных умовах патрабуюцца новыя падыходы ў вызначэнні патэнцыялу будучых прафесійных атлетаў і праект, які стартуе ў лёгкай атлетыцы, дазволіць нам гэта зрабіць.

Мемарандум прадугледжвае папулярызацыю лёгкай атлетыкі ва ўстановах адукацыі, абмен досведам і інфармацыяй у галіне масавага спорту дзяцей і моладзі. Па прапанове Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў на працягу 2015 года адбудуцца спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей і падлеткаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.