Фота-слова


Зноў красавік
над мірнаю зямлёю,

У вышыні спявае зноў жаўрук...

Я вас вітаю новаю вясною,

Сябры мае,
не бачаныя мною,

І адчуваю поціск
вашых рук.

Між намі безліч дзён,
але я чую,

Пра што казалі вы
далёкаю вясной —

Прыносіць словы
з далі спапялёнай

І зіхацяць
на помніках імёны

Сяброў маіх,
забітых той вайной.

Якой машынай часу даляцець мне

Ў мінулае —
сябрам дапамагчы —

Туды, дзе ліхтара агонь дрыготкі...

Руіны...Стрэл ва ўпор... Ляцяць улёткі

І рэха над Нямігай уначы.

Распаленым металам пахне зброя...

Друкарскага станка ледзь чутны гук...

Мае сябры,
не бачаныя мною,

Пародненыя часам і «Звяздою»,

Мы разам.
Чую поціск вашых рук.

16-2516-26

Мінск. Прайдзіце па яго вуліцах. Спыніцеся перад помнікамі на плошчах, мемарыяльнымі дошкамі на сценах. Прыслухайцеся. Вам пачуецца мінулае: шум горада, галасы людзей... Вы адчуеце подых цёплага вясновага ветрыку, такога ж, як шмат гадоў таму...

Недалёка ад пачатку праспекта Незалежнасці, у ціхай зацені стаіць помнік мінскім падпольшчыкам. У дні акупацыі яны выпускалі і распаўсюджвалі газету «Звязда». Паблізу таго месца, дзе сёння знаходзіцца помнік, у маі 1942 года ад кулі ворага загінуў дваццаціпяцігадовы рэдактар газеты «Звязда» Уладзімір Амельянюк. У 1965 годзе ён быў пасмяротна ўзнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.