Вы тут

Новы твар роднага горада


У Магілёве палепшыцца стан дарог, адновіцца мост і з'явіцца больш утульных двароў

Пра тое, што сёлета чакае абласны цэнтр у рамках яго добраўпарадкавання, паведаміў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

— Нарэшце нашаму гораду не прыйдзецца больш «чырванець, што ў яго няма добрага парку культуры і адпачынку. Летась у Падніколлі шмат чаго зроблена, каб гэтае прыгожае, але пакуль што яшчэ «дзікае» месца на беразе Дняпра зайграла ўсімі фарбамі. Якія планы па гэтым аб'екце на бліжэйшы час?

— Неўзабаве пачнуцца работы па ачыстцы рэчышча Дняпра, працягнецца выразка дзікарослага хмызняку, будуць высаджвацца дрэвы і кветкі. Плануецца правесці комплекснае добраўпарадкаванне берага ракі на працягу звыш 16 кіламетраў у абодва бакі. На рэалізацыю праекта неабходна больш за 80 мільярдаў рублёў. Такіх грошай у гарвыканкама няма, таму прынята рашэнне рабіць справу паэтапна і прыцягваць да работ гараджан. Тэрыторыя агульнай плошчай каля 480 га разбіта на сектары і замацаваная за 43 прадпрыемствамі і арганізацыямі. Яны будуць падтрымліваць тут чысціню. Сваю лепту ўносяць жыхары горада, у тым ліку моладзь. На суботніку, які прайшоў 4 красавіка, на добраўпарадкаванні тэрыторыі будучага парку працавалі некалькі сот чалавек.

— Самы стары ў горадзе мост па Пушкінскім праспекце, які ўжо паспеў нагадаць, што яму «цяжка», чакае вялікая рэканструкцыя. Улічваючы, што праз яго пралягаюць асноўныя транспартныя маршруты, як доўга можа працягнуцца рамонт і ў якую суму абыдзецца?

— Мост не плануецца цалкам закрываць; можа, толькі на нейкі час і на пэўным этапе. Архітэктурны і будаўнічы праекты гэтага аб'екта ўжо гатовыя, ёсць заключэнне дзяржаўнай экспертызы, вызначаны агульны кошт работ — каля 300 мільярдаў рублёў. Сёлета запланавана правесці падрыхтоўчыя работы з засваеннем сродкаў у аб'ёме 70 мільярдаў рублёў. Гэта сродкі так званага «транспартнага падатку» і крэдыту Банка развіцця. Пасля рэканструкцыі мост атрымае 2 дадатковыя паласы руху, што павялічыць яго прапускную здольнасць на 30%. Праектам прадугледжана таксама пашырэнне Дняпроўскага спуску ад плошчы Арджанікідзэ да вуліцы Чалюскінцаў і Пушкінскага праспекта да перасячэння з вуліцай Гагарына.

— Рамонт дваровых тэрыторый таксама з разраду балючых пытанняў, якія турбуюць насельніцтва...

— У комплексную праграму добраўпарадкавання горада сёлета ўключаны 34 дваровыя тэрыторыі. Падчас іх капрамонту будзе абноўлена асфальтавае пакрыццё, пастаўлены лаўкі, арэлі, новыя ліхтары, створаны газоны і кветнікі. Дарэчы, прадпрыемствам рэкамендавана самім набываць абсталяванне для двароў тых дамоў, дзе жывуць іх работнікі. Усе жыхары змогуць азнаёміцца з планам работ на іх тэрыторыі і асабіста прасачыць за ходам выканання. А калі яны яшчэ і далучацца да агульнай справы, будзе і наогул цудоўна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.