Вы тут

Цуд быцця зямнога і нябеснага


У духоўна-асветніцкім цэнтры Аляксандра-Неўскай Лаўры Санкт-Пецярбурга экспануюцца работы мастачкі з Гомеля Святланы Наздрын-Платніцкай. 45 карцін аб'яднаны назвай «Зямля і неба».

16-32

«Зямля» — абагульненне пейзажных матываў у выявы-знакі. У гэты цыкл увайшлі таксама карціны, прысвечаныя гісторыі сям'і — родаў Наздрын-Платніцкіх, Качаноўскіх, Вабішчэвічаў-Платніцкіх, якія жылі на Заходнім Палессі.

«Неба» ж распавядае гледачу пра хрысціянскі светапогляд мастачкі. Карціны «Да Анёла-захавальніка», «Вербніца», «Цалаванне праведных», «Святло Хрыстовае», «Вялікдзень у Іерусаліме» і іншыя раскрываюць прыгажосць праваслаўнага светаадчування.

Летась мастачка стварыла серыю партрэтаў «Будучыя святыя ў зямным жыцці». Адна з работ гэтага цыкла прысвечана святому праведнаму Іаану Кармянскаму. Цікава, што карціна напісана па адзінай прыжыццёвай выяве святара — на даматканым покрыве пачатку ХХ стагоддзя. А вось цёмна-чырвоны аксаміт даў ідэю стварэння падвоенага партрэта-дыялогу вялікай княгіні Лізаветы Фядораўны. На карціне — лёс: ад бліскучага шлюбу да падзвіжніцтва і пакутніцкай смерці.

16-31

— У карцінах Святланы Наздрын-Платніцкай — відавочнае перажыванне пра беларускую зямлю, якая яе вырасціла, — адзначае дырэктар духоўна-асветніцкага цэнтра Аляксандра-
Неўскай Лаўры Санкт-Пецярбурга іераманах Серафім (Рахунок). — Выявы нясуць у сабе глыбокі сэнс духоўнасці.

Сама Святлана гаворыць, што для яе не менш, чым выяўленчы вобраз, важна эмацыянальнае ўздзеянне:

— Мне хацелася паказаць і пасхальную радасць, і вянец пакутніцтва. Міласць Бога з намі штодзень. Я ў сваім жыцці ведаю такія цуды, якія даваліся ні за што, як дзіця. Але ж Бог пачуў мае дзёрзкія просьбы. І вось, калі атрымліваеш такія незаслужаныя дары, за іх трэба быць удзячнай Богу.

16-30

Беларускі глядач пабачыць творы Святланы Наздрын-Платніцкай у чэрвені — у мінскім Палацы мастацтва. У кастрычніку выстава будзе экспанавацца ў гомельскай мастацкай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.