Дзяжа


* Дзяжа — драўляная ёмістасць, у якой ставілі цеста для хлеба, самай сакральнай ежы славянскіх народаў. Лічылася, як «расце, падымаецца» рошчына для цеста, так «спор» (поспех, дабрабыт) будзе «расці» ў хаце.

* У традыцыйнай культуры ўсходніх славян хлебная дзяжа надзялялася прадуцыравальнай магіяй і стала сімвалам багацця, дабрабыту і здароўя, а таксама працягу жыцця на зямлі.

* Менавіта таму дзяжу адну з першых уносілі ў хату на ўлазіны. Першым у дом пускалі ката, пеўня, а потым гаспадар нёс дзяжу з рошчынай і прасіў Нябёсы, каб у новай хаце ніколі не знікаў хлеб.

* Дзяжа, якая лічылася асноўным атрыбутам жанчыны, была надзелена рысамі чалавека, стала «жывой» рэччу ў хаце. Згодна з павер'ем, дзяжа любіць цёплае месца, не церпіць шуму, мітусні, па ёй нельга стукаць, ставіць яе на зямлю, яна баіцца «ліхога» вока, інакш цеста «не вырасце» і хлеб не атрымаецца. Дзяжу з цестам накрывалі ручніком і ставілі на стол ці на покуці.

* Да дзяжы былі самыя паважлівыя адносіны: «як пападзе легчы спаць каля дзяжы, то заўсёды трэба класціся да дзяжы галавой, а не нагамі, бо грэх цяжкі»; «дзяжа ў мясцовага люду ўшаноўваецца, нібыта святыня, на яе садзіцца няможна нават немаўляці».

* Сесці або ўстаць на дзяжу дазвалялася толькі ў асобных выпадках: падчас першага пострыгу дзіцяці, якому споўніўся год, або жаніху і нявесце падчас выканання абраду «Пасад», але пры ўмове іх рытуальнай чысціні (цнатлівасці).

* Дзяжу ніколі не мылі, а скрэблі, каб у яе шчылінах заўсёды заставалася крыху цеста. Гэта рабілі наўмысна, каб хлеб у доме ніколі не скончыўся.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».