Вы тут

Суцін вяртаецца ў Смілавічы


Легендарнаму мастаку XX стагоддзя Хаіму Суціну, які нарадзіўся ў Смілавічах Чэрвеньскага раёна, прысвечана І Міжнародная навуковая канферэнцыя «Суцінскія чытанні», якая пачне сваю працу ў найбліжэйшую нядзелю.

Адбудзецца гэтая імпрэза якраз у Смілавічах. З дакладамі выступяць дасведчаныя ў гісторыі мастацтва спецыялісты. Будзе прэзентаваны фільм «Хаім Суцін» французскага кінарэжысёра М. Абітбола-Леві. А таксама адбудзецца знаёмства з раманам
Р. Дутлі «Апошняе падарожжа Суціна». Мінскі кінадакументаліст Зоя Катовіч прадставіць удзельнікам канферэнцыі фільм «Шрага Царфін» — пра яшчэ аднаго нашага земляка, які пакінуў адметны след у мастацтве. Дырэктар «Кніжнага салона» Ала Зміёва прэзентуе пленэр «Прастора Суціна». А вынікі канферэнцыі падвядзе мастацтвазнаўца Таццяна Бембель.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.