Вы тут

Расклад на канікулы


Больш за 60 тысяч юных мінчан адпачнуць на летніх канікулах у дзіцячых аздараўленчых лагерах, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Валерый Нафрановіч.

IMG_6251

У летніках з кругласутачным знаходжаннем адпачнуць 35,2 тысячы дзяцей (з іх у 9-дзённых палатачных лагерах — 6,4 тысячы), у летніках з дзённым знаходжаннем пабываюць 26,3 тысячы дзяцей. Яшчэ каля 5 тысяч мінскіх падлеткаў правядуць вакацыі ў профільных лагерах (спартыўных, турыстычных, ваенна-патрыятычных і іншых). Акрамя таго, гэтым летам на базах устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі адкрыюцца каля 50 лагераў працы і адпачынку, у якіх пройдуць аздараўленне і будуць працаваць больш за 1,5 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў у ваенна-патрыятычных лагерах на базах воінскіх часцей, пагранічных застаў, навучальных устаноў МУС і МНС арганізуюць аздараўленне дзяцей, якія ўступілі ў канфлікт з законам і выхоўваюцца ў нядобранадзейных сем'ях.

Гэтым летам юных мінчан гатовы прыняць 35 дзіцячых загарадных аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем, больш за 350 лагераў з дзённым знаходжаннем, каля 200 палатачных і профільных лагераў.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.